Абмежаванне цаны на расійскую нафту (2022)

У рамках санкцый, накладзеных на Расійскую Федэрацыю ў выніку расійска-ўкраінскай вайны, 2 верасня 2022 года міністры фінансаў краін G7 дамовіліся абмежаваць цану на расійскую нафту і нафтапрадукты  (руск.)[1]. Да абмежавання цэн далучыліся дзяржавы Вялікай сямёркі, Еўрапейскі Саюз, Аўстралія[2], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[3] і Швейцарыя[4].

Агляд

Расія была абаронена ад наступстваў санкцый, звязаных з нафтай і газам, з-за росту сусветных цэн на іх. Мэта ўвядзення цэнавай мяжы заключаецца ў ліквідацыі «падушак бяспекі», каб даходы, атрыманыя дзяржавай, былі абмежаваны і не павялічваліся, калі сусветныя цэны на нафту і газ у будучыні вырастуць. Акрамя таго, гэта значна ўскладніць арэнду нафтавых танкераў для краіны, што яшчэ больш абмяжуе колькасць нафты, якую яна можа прадаць і адправіць кліентам. Дадзены факт значна скароціць даходы[5]. Ужо з 5 снежня расійская нафта скончыла пастаўляцца ў Еўропу[6][7].

Еўрапейскі Саюз папярэдне пагадзіўся 1 снежня ўсталяваць першапачатковую верхнію мяжу цаны барэля расійскай марской нафты ў памеры 60 долараў ЗША з механізмам карэкціроўкі, каб захаваць верхнію мяжу на ўзроўні 5 % ніжэй рынкавай цаны[8]. 2 снежня ЕС пацвердзіў лімітавую цану і далучыўся да краін G7 і Аўстраліі, якія ўвялі санкцыі з 5 снежня з двума штомесячнымі пераглядамі ўзроўню лімітавай цаны.[9]

Абмеркаванне

У пачатку верасня 2022 года міністр фінансаў Францыі Бруна Лё Мэр  (фр.) сказаў, што для поспеху гэтай прапановы спатрэбіцца больш шырокі міжнародны ўдзел, заявіўшы, што гэта «не павінна быць заходняй мерай супраць Расіі, гэта павінна быць глабальнай мерай супраць вайны»[10]. У адказ Расія прыгразіла прыпыніць продажы ў краіны, якія падтрымаюць абмежаванне[11]. Аналітыкі ў галіне энергетыкі выказалі скептыцызм у дачыненні да рэалістычнасці санкцыі, паколькі кааліцыя недастаткова шырокая; АПЕК+ назвала гэты план абсурдным[12].

У кастрычніку Індыя (трэці па велічыні імпарцёр нафты ў свеце) абвясціла, што не будзе далучацца да мер па абмежаванні цаны на расійскую нафту, так як краіна атрымлівала яе са значнай зніжкай і разглядае Расію як стратэгічнага эканамічнага партнёра[13].

Узровень лімітавай цаны падрабязна абмяркоўваўся бакамі пагаднення. 28 лістапада Міжнародная рабочая група па расійскім санкцыям пры FSI Stanford паведаміла, што ліміт у памеры 75 дол. ЗША за барэль будзе горш, чым поўная адсутнасць абмежаванняў. 55 долараў за барэль скароціць даходы Расіі ад нафты да 166 мільярдаў, што абмяжуе фінансы расійскай дзяржавы, перш чым можна будзе рэкамендаваць абмежаванне 35 долараў за барэль, што скароціць даходы да 100 мільярдаў, а гэта прывядзе да сур’ёзных фінансавых зменаў[5].

Рэакцыя

Расія

Ва ўмовах, калі страхаванне і перастрахаванне суднаходства звычайна паступаюць з Еўропы ці ЗША, а Сіндыкаты Лойда  (англ.) абвяшчаюць расійскія воды зонай рызыкі ваенных дзеянняў, што робіць страхаванне цяжкадаступным і дарагім, краіна пачала імкнуцца паскорыць запуск уласнага страхавання суднаходства[14].

Крэмль пачаў рыхтаваць указ прэзідэнта, які забароніць расійскім кампаніям і любым трэйдарам прадаваць нафту ўсім, хто ўдзельнічае ў санкцыі. Указ таксама забараняе весці справы як з кампаніямі, так і з краінамі, якія далучыліся да механізму абмежавання цаны[15]. Адначасова Расія разглядала магчымасць закупіць 100 старых (12-15 гадоў) нафтавых танкераў для стварэння «ценявога флоту» для абыходу магчымых санкцый[16].

Украіна

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прынятае абмежаванне «слабой пазіцыяй» і недастаткова «сур’ёзным», каб нанесці шкоду расійскай эканоміцы  (руск.)[17].

Дзеянне санкцый

Пры невыкананні ўмоў лімітнай цаны Расія згубіць доступ да:

  • каля 55 % танкераў, якія вывозяць расійскую нафту з краіны (усе яны належаць Грэцыі)[18];
  • страхавыя паслугі размешчанай у Лондане міжнароднай групы клубаў узаемнага страхавання суднаўладальнікаў International Group of P&I Clubs — яна забяспечвае страхавымі паслугамі каля 95% сусветнага танажу марскіх судоў[19];
  • паслуг швейцарскіх трэйдараў[2].

Гл. таксама

Зноскі