Абрамы
Абра́мы[1] (трансліт.: Abramy, руск.: Абрамы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
Вёска Абрамы
|
Гісторыя
У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыцы Івановай, 3 двары, 30 сялян. У 1904 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 44 жыхары, у 1907 г. — 7 двароў, 40 жыхароў.
З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. у Маладзечанскай вобласці, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. таго ж раёна Мінскай вобласці, з 05.08.1954 г . вёска ў Сырмежскім сельсавеце.
У 1949 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Светлы шлях» (цэнтр — вёска Малая Сырмеж). З 20.03.1954 г. вёска ў калгасе імя Малянкова (08.08.1957 г. перайменаваны ў калгас імя Калініна), з 27.11.1973 г. — у сучасным калгасе імя Калініна (цэнтр — вёска Старлыгі).
У 2004 годзе Абрамы былі перададзены з Сырмежскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 40 жыхароў (1960)
- 10 двароў, 15 жыхароў (1997)
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх