Абрам Давыдавіч Абкін

Абрам Давыдавіч Абкін (нар. 2 лютага 1903, Полацк — 12 лютага 1983) — фізікахімік. Доктар хімічных навук (1952), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1974).

Абрам Абкін
Абрам Давыдавіч Абкін
Дата нараджэння20 студзеня (2 лютага) 1903
Месца нараджэння
Дата смерці19 лютага 1983(1983-02-19) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціхімік
Навуковая ступеньдоктар хімічных навук
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Біяграфія

У 1928 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1928 года — у Маскоўскім фізіка-хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы пісаў на тэму даследавання працэсаў полімерызацыі арганічных злучэнняў. Адкрыў існаванне так званых «жывучых» палімераў, малекулы якіх пасля завяршэння полімерызацыі захоўваюць актыўныя цэнтры (1935). Распрацаваў колькасную тэорыю працэсаў суполімерызацыі (1951). Адкрыў і даследаваў механізм іоннай радыяцыйнай полімерызацыі (1959—1965), стварыў арыгінальны метад атрымання поліакрыламіду (1966—1970). Адкрыў існаванне нізкатэмпературнай мяжы скорасці хімічных рэакцый пры набліжэнні да абсалютнага нуля і фотасенсібілізаваную полімерызацыю (1980). У 1980 годзе А. Д. Абкіну прысвоена Ленінская прэмія[1].

Узнагароды

  • Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1974)
  • Ленінская прэмія (1980)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі