Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы

Абу Ібрагім аль-Хашэмі (Хашымі) аль-Курашы (араб. أبو إبراهيم الهاشمي القرشي‎‎[7]) — «халіф»[8] Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта. Яго прызначэнне Саветам шуры было абвешчана СМІ ІДІЛ 31 кастрычніка 2019 года, менш чым праз тыдзень пасля смерці былога лідара арганізацыі Абу Бакра аль-Багдадзі[9].

Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы
араб. أبو إبراهيم الهاشمي القرشي‎‎
2-і халіф Ісламскай дзяржавы[d]
31 кастрычніка 2019 — 3 лютага 2022
ПапярэднікАбу Бакр аль-Багдадзі
ПераемнікАбу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы
Нараджэннене раней за 1 кастрычніка 1976 і не пазней за 5 кастрычніка 1976
Смерць3 лютага 2022(2022-02-03)[1] (45 гадоў)
Імя пры нараджэнніараб. أمير مُحمَّد عبد الرحمٰن المولى الصلبي‎‎[3]
Веравызнаннеіслам
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьпалкаводзец, палітык
ПрыналежнасцьРэспубліка Ірак, Аль-Каіда і ІД
Род войскаўmilitary of the Islamic State[d]
Званнекамандзір
КамандаваўІД
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя і асоба

Мала што вядома аб аль-Хашэмі, але яго нісба, аль-Курашы, гаворыць, што ён, як і Багдадзі, узводзіць свой радавод да племя Мухамеда, «з курайшытаў»[9]. Лічыцца, што імя аль-Хашэмі з’яўляецца псеўданімам, а яго сапраўднае імя невядома[10]. Існуе здагадка, што аль-Хашэмі — гэта Абдула Кардаш[11] або Амір Мухамад Саід Абда Рахман аль-Мавла[12]. Рыта Кац, дырэктар SITE Intelligence Group, лічыла малаверагодным, што ІДІЛ «выпусціць якія-небудзь відэа-выступы гэтага новага лідара ці хаця б тыя, якія паказваюць яго твар»[13]. Тым не менш 1 лістапада 2019 года прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў у сацыяльных сетках, што ўрад Злучаных Штатаў усталяваў сапраўдную асобу аль-Хашэмі[14].

Кар’ера

Згодна з данымі ІДІЛ, аль-Хашэмі з’яўляецца ветэранам «барацьбы супраць заходніх народаў»[15], будучы рэлігійна адукаваным і дасведчаным вайскаводам[16]. Ён быў апісаны як «навуковец, рабочы, прыхільнік», «бачная фігура ў джыхадзе»[17], і «эмір вайны»[18].

Менш чым праз тыдзень пасля смерці Абу Бакра аль-Багдадзі аль-Хашэмі быў абраны саветам шуры ў якасці новага халіфа ІДІЛ[17], што паказвае на тое, што група па-ранейшаму лічыць сябе халіфатам, нягледзячы на ​​тое, што страціла ўсю сваю тэрыторыю ў Іраку і Сірыі[18]. Прызначэнне аль-Хашэмі была меркавана зроблена ў адпаведнасці з «саветам» Багдадзі, то ёсць новы эмір быў названы пераемнікам самім Багдадзі[19]. Яшчэ адзін доказ таго, што аль-Хашэмі мог быць прызначаны пераемнікам былога лідара, можа быць выведзена з параўнальна хуткай пераемнасці[13]. Прыход аль-Хашэмі да ўлады адбыўся пасля некалькіх дзён спекуляцый і адмаўлення смерці Багдадзі сярод прыхільнікаў ІДІЛ[20].

5 мая 2020 года іракская разведка паведаміла аб тым, што ёй удалося затрымаць аль-Хашэмі[21][22]. Але пазней аказалася, што гаворка пра іншага чалавека — Абдуле Кардашы[23].

Гібель

3 лютага 2022 года на сайце Белага дома з’явілася інфармацыя аб тым, што лідар групоўкі «Ісламская дзяржава» быў ліквідаваны вайскоўцамі ЗША ў сірыйскім правінцыі Ідліб[24]. Амерыканцы прыбылі на верталётах, аблажыўшы дом у раёне горада Атма, каля мяжы з Турцыяй[25]. Яны спрабавалі затрымаць або забіць Курашы, але ён забіў сам сябе падрывам бомбы, з-за чаго загінула яшчэ 12 чалавек, у тым ліку сям’я ісламіста[26].

Зноскі

  • https://www.theguardian.com/world/2020/jan/20/isis-leader-confirmed-amir-mohammed-abdul-rahman-al-mawli-al-salbi
  • Abu Ibrahim al-Quraishi: Who was the ISIS leader killed by the US?The Jerusalem Post, 2022.
  • Profile: Who was Abu Ibrahim al-Qurayshi?Al Jazeera English, 2022.
  • مصادر استخباراتية تكشف عن هوية خليفة البغداديSky News Arabia, 2020.
  • "تنظيم الدولة الإسلامية يعلن عن خليفة للبغدادي". Арабская служба Би-би-си [арабская]. 2019-10-31. Праверана 2019-10-31.
  • Islamic State Group Names Successor to Al-Baghdadi (англ.). NBC Southern California (31 кастрычніка 2019). — «The new spokesman, named Abu Hamza al-Qurayshi, urged followers to pledge allegiance to the new Caliph»  Праверана 1 лістапада 2019.
  • а б Martin Chulov (2019-10-31). "Islamic State names new leader after death of Abu Bakr al-Baghdadi". The Guardian [англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2019-10-31.
  • Islamic State names its new leader as Abu Ibrahim al-Hashemi (англ.). BBC. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  • ISIS names new leader as Abu Ibrahim al-Hashimi al-Qurashi and threatens US with revenge attacks over Baghdadi's death (англ.). The Scottish Sun (31 кастрычніка 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
  • Haltiwanger, John (31 October 2019). "ISIS says it has a new leader less than a week after the US raid that left al-Baghdadi dead". Business Insider [англійская]. Business Insider Inc. Архівавана з арыгінала 1 лістапада 2019. Праверана 1 November 2019. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 5 снежня 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 5 снежня 2019.
  • а б Sanchez, Raf (2019-11-01). "Why Isil's new leader Abu Ibrahim al-Hashemi al-Qurayshi has inherited an empire in ruins". The Telegraph [англійская]. ISSN 0307-1235. Праверана 2019-11-01.
  • US knows new Daesh/ISIS leader, says Trump (англ.). Anadolu Ajansı. Праверана 1 лістапада 2019.
  • Islamic State names its new leader as Abu Ibrahim al-Hashemi. BBC. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  • Ghassan Dahhan. IS heeft een nieuwe leider: Abu Ibrahim al-Hashemi al-Quraishi (гал.). Trouw (31 кастрычніка 2019). — «IS liet weinig los over de nieuwe leider, behalve dat hij zowel een religieus geleerde is als een ervaren commandant»  Праверана 31 кастрычніка 2019.
  • а б Islamic State names new leader, confirms death of Baghdadi in US raid (англ.). ABC News (1 лістапада 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
  • а б Sanchez, Raf (2019-10-31). "Islamic State announces new leader after death of Abu Bakr al-Baghdadi". The Telegraph [англійская]. ISSN 0307-1235. Праверана 2019-11-01.
  • Islamic State confirms Baghdadi's death, names new 'Emir of the Faithful' | FDD's Long War Journal (англ.). Long War Journal (1 лістапада 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
  • Dearden, Lizzie. Isis just announced the name of its new leader after the death of Baghdadi (англ.). The Independent (31 кастрычніка 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
  • Иракская разведка заявила об аресте лидера "Исламского государства" (руск.). svoboda.org. Радио "Свобода" (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
  • Naar, Ismaeel. Iraq arrests ISIS leader Abdulnasser al-Qirdash said to be al-Baghdadi’s successor (англ.). english.alarabiya.net. Аль-Арабия (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
  • ArLuther Lee. Suspected Islamic State terrorist leader arrested in Iraq, reports say(нявызн.). ajc. Праверана 3 лістапада 2020.
  • Holland, Steve (3 February 2022). "Islamic State leader exploded bomb, killing himself and family -U.S. official". Reuters. Yahoo! Finance. Архівавана з арыгінала 3 February 2022. Праверана 3 February 2022. Islamic State leader Abu Ibrahim al-Hashemi al-Quraishi exploded a bomb that killed himself and members of his family, including women and children, a senior U.S. administration official told Reuters on Thursday.
  • Джо Байден заявил о смерти главы «Исламского Государства»
  • Islamic State leader exploded bomb, killing himself and family -U.S. official
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)