Агні вар’етэ

«Агні вар’етэ»[6] (італ.: Luci del varietà) — дэбютны фільм Федэрыка Феліні, зняты ім у 1950 годзе разам з Альберта Латуада.

Агні вар’етэM:
італ.: Luci del varietà
Постар фільма
Жанрдраматычны фільм[1][2], рамантычны фільм[1] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць100 хв.
Краіна
Моваітальянская мова
Год1950, 1951 і 1954
IMDbID 0042692
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт

Кека (Пепіна Дэ Філіпа) — «мастацкі кіраўнік» вандроўнай трупы вар’етэ, якая падарожнічае па Італіі на цягніку і дае прадстаўлення ў самых глухіх гарадках і пасёлках. Аднойчы да іх прыбіваецца красуня Ліліяна (Карла Дэль Поджа), якая марыць выступаць на сцэне. Вельмі хутка высвятляецца, што ніякіх талентаў у яе, увогуле, няма. Аднак для неспрактыкаванага гледача, перад якім пераважна і выступае трупа, гэта аказваецца неістотным: народ бурна вітае кожнае яе з’яўленне (асабліва, калі яна дастаткова лёгка апранутая), а неўзабаве ў яе з’яўляюцца прыхільнікі. Кека таксама аказваецца захопленым новай «зоркай», якую ён хоча падняць да вяршыняў шоу-бізнесу. У выніку трупа аказваецца кінутая на волю лёсу…

У ролях

  • Пепіна Дэ Філіпа — Кека Даль Монтэ
  • Карла Дэль Поджа — Ліліяна Антанэлі (Лілі)
  • Джульета Мазіна — Меліна Амур
  • Джына Маскеці — Валерыя дэль Соле
  • Джон Кітцмілер — трубач Джоні
  • Дантэ Маджа — Рэмо
  • Джуліо Калі — маг Эдысан Уіл
  • Сільвіо Баголіні — Бруна Антаніні.
  • Джозэф Фалетта — стралок Біл
  • Фолька Лулі — палюбоўнік Ліліяны

Зноскі

  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/luci-del-variet-/6741/ Праверана 11 красавіка 2016.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://www.imdb.com/title/tt0042692/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
  • Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). - артыкул Федэрыка Феліні
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)