Італьянская мова

Італьянская мова належыць да раманскай групы індаеўрапейскай сям'і.

Італьянская
СаманазваItaliano
КраіныІталія і 29 іншых краін
РэгіёныЗаходняя Еўропа
Афіцыйны статусІталія, Швейцарыя, Сан-Марына, Ватыкан, Еўрапейскі Саюз, рэгіёны Славеніі і Харватыі
Арганізацыя, якая рэгулюеAccademia della Crusca
Агульная колькасць носьбітаў70 млн.
Статусу бяспецы[d][1]
Класіфікацыя

Індаеўрапейская

Раманскія
Заходнераманскія
Італьянская
Пісьменнасцьітальянскі алфавіт[d] і лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97ита 235
ISO 639-1it
ISO 639-2ita
ISO 639-3ita
WALSifi і ita
Ethnologueita
Linguasphere51-AAA-q
ABS ASCL2401 і 24
IETFit
Glottologital1282
Вікіпедыя на гэтай мове

Італьянская мова — гэта мова Італіі, некаторых рэгіёнаў Швейцарыі, Славеніі і Харватыі, а таксама рэспублікі Сан-Марына. Яна з'яўляецца дзяржаўнай у Італіі, Сан-Марына, адной з дзяржаўных моў Ватыкана і Швейцарыі. Агулькая колькасць носьбітаў італьянскай мовы складае каля 70 мільёнаў чалавек.[2][3]

Італьянская мова паходзіць ад лаціны — мовы старажытнага Рыму. Пасля распаду Рымскай імперыі на тэрыторыі Італіі былі распаўсюджаныя некалькі мясцовых варынятаў «народнай лаціны». Аснову сучаснай італьянскай мовы складае тасканскі (фларэнційскі) дыялект, на якім пісалі сусветна вядомыя італьянскія класікі Дантэ, Петрарка, Бакача. Асобныя дыялекты (венецыянскі, неапалітанскі і інш.) існуюць у італьянскай мове дагэтуль.

Італьянскую мову часта называюць адной з самых прыгожых і мілагучных моў свету, ці нават самай прыгожай, што выклікана вялікім удзелам галосных гукаў. Таксама яна вядомая як мова класічнай музыкі. Большая частка музыкальнай тэрміналогіі мае італьянскае паходжанне. З італьянскай мовы паходзяць таксама шэраг кулінарных, архітэктурных тэрмінаў ды інш.

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

  • Simone, Raffaele (2010). Enciclopedia dell'italiano. Treccani.
  • Berloco, Fabrizio (2018). The Big Book of Italian Verbs: 900 Fully Conjugated Verbs in All Tenses. With IPA Transcription, 2nd Edition. Lengu. ISBN 978-8894034813.
  • Palermo, Massimo (2015). Linguistica italiana. Il Mulino. ISBN 978-8815258847.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)