Адносіны Арменіі і АДКБ

Адносіны Рэспублікі Арменія і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства.

Арменія і АДКБ

Гісторыя

15 мая 1992 года Арменія сумесна з Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам, Расійскай Федэрацыяй, Таджыкістанам і Узбекістанам падпісалі ў Ташкенце дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ). Дагавор набыў моц 20 красавіка 1994 года. Дагавор быў разлічаны на 5 гадоў і дапушчаў падаўжэнне. 2 красавіка 1999 года прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі пратакол аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дамовы на наступны пяцігадовы перыяд.

На маскоўскай сесіі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) 14 мая 2002 года было прынята рашэнне аб пераўтварэнні ДКБ у паўнацэнную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

4 лютага 2009 года ў Маскве лідэры краін АДКБ адобрылі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР). Згодна з падпісаным дакументам, КСАР павінны будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. Ад Арменіі ў склад КСАР увайшоў 1 батальён, а таксама атрады спецпадраздзяленняў МУС, МНС і органў дзяржбяспекі.

16 студзеня 2012 года Указам Прэзідэнта Армені Сержа Саргсяна было заснавана Пастаяннае прадстаўніцтва Арменіі пры АДКБ з рэзідэнцыяй ў Маскве[1].

15 верасня 2015 года Арменія чарговы раз прыняла старшынства ў АДКБ[1].

16 верасня 2021 года Арменія чарговы раз прыняла старшынства ў АДКБ. Армянскі бок вызначыў наступныя прыярытэты старшынства ў арганізацыі: павышэнне эфектыўнасці АДКБ, далейшае развіццё ваеннага складальніка арганізацыі, барацьба з тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконным абаротам наркотыкаў і нелегальнай міграцыяй[2].

У верасні 2022 года ўлады Арменіі засталіся незадаволеныя рэакцыяй АДКБ на абвастрэнне канфлікту з Азербайджанам. У выніку армянскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у штогадовых ваенных вучэннях «Узаемадзеянне-2022», «Пошук-2022», «Эшалон-2022» ў Жамбылскай і Алмацінскай абласцях Казахстана[3].

Удзел у аперацыях пад эгідай АДКБ

5 студзеня 2022 года па прычыне пратэстаў насельніцтва і масавых беспарадкаў у Казахстане прэзідэнт Казахстана звярнуўся да лідэраў АДКБ з просьбай аб аказанні АДКБ міратворчай падтрымкі Казахстану[4]. У ноч з 5 на 6 студзеня Саветам калектыўнай бяспекі (СКБ) было прынята рашэнне аб увядзенні ў Казахстан міратворчых сіл АДКБ[5]. Ад Арменіі ў аперацыі ў Казахстане прымалі удзел каля 100 вайсковых 12-й міратворчай брыгады, якія ажыццяўлялі ахову хлебаабаранкавага камбіната «Аксай», які з'яўляецца галоўным пастаўшчыком хлеба для горада Алма-Аты[6]. Рашэнне адправіць армянскіх вайскоўцаў у Казахстан выклікала ў Арменіі крытыку з боку часткі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі[7].

Звароты па дапамогі АДКБ

14 верасня 2022 года ў выніку ўзброенных сутыкненняў на азербайджана-армянскай мяжы, паводле арт. 4 Статута АДКБ Арменія звярнулася да арганізацыі па ваенную дапамогу, каб аднавіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць. У адказ АДКБ толькі выказаў «надзвычайную заклапочанасць сітуацыяй, якая складваецца»[8]. На пасяджэнні нечарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ было вырашана стварыць рабочую групу з ліку супрацоўнікаў сакратарыята і вайскоўцаў Аб'яднанага штаба АДКБ для пастаяннага маніторынгу сітуацыі ў зоне адказнасці. 17 верасня Перадавая група місіі АДКБ (узначальваў генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў), правяла маніторынг абстаноўкі на армяна-азербайджанскай мяжы[9].

Пратэсты супраць удзелу ў арганізацыі

18 верасня 2022 года, на плошчы «Францыя» ў Ерэване мясцовыя жыхары правялі акцыю пратэсту за выхад Арменіі з АДКБ. На іх думку АДКБ не прыняла ніякіх мер для прадухілення канфлікту з Азербайджанам[10].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі