Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы

(Пасля перасылкі з АДКБ)

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор увайшоў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўвайшлі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Арганізацыя Дагаворы пра калектыўную бяспеку
Аб'яднаны штабСцяг Расіі Масква
Тып арганізацыіВаенна-палітычны саюз
Афіцыйныя мовыРуская
Кіраўнікі
Генеральны сакратарСцяг Беларусі Станіслаў Зась
Начальнік Аб'яднанага штабаСцяг Расіі Анатоль Сідараў
Заснаванне
Падпісанне Дагавора аб калектыўнай бяспецы15 мая 1992
Падпісанне Дагавора аб стварэнні АДКБ7 кастрычніка 2002
Уваходжанне ў сілу Дагавора аб стварэнні АДКБ18 верасня 2003
Колькасць членаў63
Член уСцяг Арменіі Арменія
Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Казахстана Казахстан
Сцяг Кыргызстана Кыргызстан
Сцяг Расіі Расія
Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Афіцыйны сайт АДКБ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.

АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.

4 лютага 2009 года ў Маскве лідары краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Вучэнні

ДатаНазва (месца)Заўвагі
117—20 жніўня 2020«Эшалон-2020»
212—16 кастрычніка 2020[1]«Непарушнае брацтва-2020» (Республіка Беларусь)камандна-штабныя вучэнні
322 ліпеня 2021«Граніца 2021» (Таджыкістан)
418—23 кастрычніка 2021«Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон» (таджыкска-афганская граніца)
58—12 лістапада 2021[2]«Непарушнае брацтва-2021» (Расійская Федэрацыя)вучэнні ў выглядзе міратворчай аперацыі
627 чэрвеня — 4 ліпеня 2022[3]«Нелегал-2022» (тэрыяторыя дзяржаў-членаў АДКБ)супрацьдзеянне незаконнай міграцыі
72—5 жніўня 2022[4]«Кобальт-2022»
826 верасня — 8 кастрычніка 2022[5]«Пошук-2022», «Эшалон-2022» і «Узаемадзеянне-2022» (Казахстан)[6]

Гл. таксама

Зноскі