Адокса мускусная

Адокса мускусная[3] (Adoxa moschatellina) — від кветкавых раслін роду Адокса (Adoxa) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).

Адокса мускусная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adoxa moschatellina L.

Сінонімы
  • Adoxa inodora Falc. ex C.B.Clarke
  • Adoxa inodora (Falc. ex C.B.Clarke) Nepomn.
  • Adoxa insularis Nepomn.
  • Adoxa moschata Dulac
  • Adoxa moschatellina subsp. cescae Peruzzi & N.G.Passal.
  • Adoxa moschatellina var. inodora Falc. ex C.B.Clarke
  • Adoxa moschatellina var. insularis (Nepomn.) S.Y.Li & Z.H.Ning
  • Adoxa moschatellina var. japonica H.Hara
  • Adoxa moschatellina f. japonica (H.Hara) H.Hara
  • Adoxa orientalis Nepomn.
  • Adoxa tuberosa Gray
  • Moschatella adoxa Scop.
  • Moschatellina adoxa All.
  • Moschatellina fumariifolia Gilib.
  • Moschatellina generalis E.H.L.Krause
  • Moschatellina tetragona Moench

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35348
NCBI  4208
EOL  488744
GRIN  t:450457
IPNI  148240-1
TPL  kew-2623230

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім паўзучым карэнішчам і прамастойным сцяблом.Вышыня 5—10 см. Мае слабы мускусны пах. Лісце супраціўнае. Прыкаранёвае лісце двойчытрайчастае, сцябловае трайчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, у верхавінкавых галоўках. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі.

Распаўсюджанне

Распаўсюджана ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі БеларусіРасце ў цяністых сырых лясах і хмызняках, на схілах, у старых парках. Цвіце ў маі — чэрвені.

Значэнне

Лекавая расліна. Карані збіраюць увосень, выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі