Адольф Чэрны

чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст, перакладчык

Адольф Чэ́рны (чэшск.: Adolf Černý; 19 жніўня 1864, г. Градзец-Кралавэ, Чэхія — 27 снежня 1952) — чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Доктар філалагічных навук (1946). Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1925).

Адольф Чэрны
ням.: Adolf Černý
Асабістыя звесткі
ПсеўданімыJan Rokyta і Ян Ракіта
Дата нараджэння19 жніўня 1864(1864-08-19)[1][1][…]
Месца нараджэння
Дата смерці27 снежня 1952(1952-12-27)[1][1][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасцімовазнавец, паэт, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, журналіст, этнограф, перакладчык, палітык, настаўнік, славіст, гісторык, дыпламат
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў настаўніцкі інстытут (1883). У 1898 годзе заснаваў часопіс «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культурнае і літаратурнае жыццё славянскіх народаў, у т.л. і беларусаў. У 1898—1904 загадчык Этнаграфічнага музея, у 1901—1920 гадах выкладчык славянскіх моў Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў беларускі фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў артыкул «Беларускі часопіс» (1906) і «3 Беларусі» (1909), прысвечаныя беларускім газетам «Наша доля» і «Наша ніва». У артыкуле «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літаратурны рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928— 29). Пераклаў на чэшскую мову асобныя вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі.

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)