Азарычы
Аза́рычы[3] (трансліт.: Azaryčy, руск.: Азаричи, Озаричи) — гарадскі пасёлак у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Азарыцкага сельсавета. Насельніцтва 1140 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак Азарычы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
Гарадскі пасёлак знаходзіцца каля ракі Віша, за 42 км у напрамку на поўнач ад горада Калінкавічы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтамабільнай дарозе Калінкавічы—Бабруйск (скрыжаванне дарог Р31 і Р34).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У сярэдзіне XVI стагоддзя уваходзілі ў Мазырскі павет Вялікага Княства Літоўскага. У 1786 годзе атрымалі права на 2 кірмашы штогод.
У складзе Расійскай імперыі
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года належалі Лошкараву. У канцы XIX стагоддзя мястэчка, цэнтр воласці Бабруйскага павета.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Азарычы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.
5 сакавіка 1920 года ў 13 гадзін мястэчка была занятае без бою польскімі войскамі. Зрабіла гэта паўночная калона 2-й брыгады кавалерыі пад кіраўніцтвам палкоўніка Кастэцкага, як частку аперацыі па адбіццю з рукаў бальшавікоў Мазыра[5]. Летам 1920 года мястэчка зноў занята бальшавікамі.
У 1924—1931 гадах цэнтр Азарыцкага, у 1935—1960 — Даманавіцкага раёна БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны захопнікамі з ліпеня 1941 года да 21 студзеня 1944 года. Немцы стварылі каля пасёлка тры канцэнтрацыйныя лагеры — Азарыцкія лагеры смерці, дзе знішчылі 16,5 тыс. чалавек. За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
З 1959 года гарадскі пасёлак[6], з 1960 года ў Калінкавіцкім раёне.
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
- Свята-Петра-Паўлаўская царква
Вядомыя асобы
- Аляксандр Анатолевіч Ісачоў (1955—1987) — беларускі жывапісец, графік
- Рыгор Абрамавіч Шульман (нар. 1934), вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
- Цімафей Барысавіч Ліякумовіч (нар. 1936) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1994), прафесар (1992).
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Дураў І. Л. Азарычы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 57. — 727 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 15. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-131. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азарычы