Акантоды (Acanthodii) — клас вымерлых рыб.
† Акантоды |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Acanthodii Owen, 1846 |
Атрады |
---|
- † Acanthodiformes
- † Climatiiformes
- † Diplacanthiformes
- † Ischnacanthiformes
|
Геахраналогія◄ Наш час◄ Мел-палеагенавае выміранне◄ Трыясавае выміранне◄ Масавае пермскае выміранне◄ Дэвонскае выміранне◄ Ардовік-сілурскае выміранне◄ Кембрыйскі выбух |
---|
|
Мелі невялікае (даўжыня да 0,5 м) верацёнападобнае цела з луской ганоіднага тыпу, з дробнымі пласцінкамі на галаве, з шыпамі (іхтыядаруліты) перад усімі плаўнікамі, акрамя хваставога.
Вядомы з адкладаў позняга сілуру — ранняй пермі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі, Антарктыды.
Жылі пераважна ў прэсных вадаёмах з імклівым цячэннем, радзей у лагунах і морах. У асноўным планктафагі.
Падзелены на 4 атрады. Магчыма, ад прымітыўных акантодаў адасобіліся прамянёвапёрыя рыбы.
Многія віды маюць стратыграфічнае значэнне. На Беларусі рэшткі акантодаў (луска, шыпы) выяўлены ў адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону.
Літаратура