Дэвонскі перыяд

Дэвон (дэвонскі перыяд, дэвонская сістэма) — геалагічны перыяд палеазойскай эры. Пачаўся каля 416 млн, скончыўся 360 млн гадоў таму. Працягласць дэвона — 56 млн гадоў. Гэты перыяд багаты на біятычныя падзеі. Жыццё вірліва развівалася і асвойвала новыя экалагічныя нішы.

Дэваншыр, або Дэвон — графства ў паўднёва-заходняй Англіі, на тэрыторыі якога распаўсюджаны геалагічныя пароды гэтага перыяду. Хоць скальныя асновы, якія вызначаюць пачатак дэвонскага перыяду, даволі выразныя, дакладная іх датыроўка неадназначная. У адпаведнасці з International Commission on Stratigraphy (Ogg, 2004), Дэвон доўжыўся з канца сілура (416,0 ± 2,8 млн гадоў назад) да пачатку карбону (359,2 ± 2,5 млн гадоў назад).

Зноскі

Палеазойская эра (570—250 млн. гадоў назад)
Кембрый (570—500)Ардовік (500—440)Сілур (440—410)Дэвон (410—360)Карбон (360—285)Перм (285—250)