Алвар Аалта

Фінскі архітэктар і дызайнер

Алвар Хуга Хенрык Аалта[7] (фінск.: Hugo Alvar Henrik Aalto, 3 лютага 1898, Куартанэ — 11 мая 1976, Хельсінкі) — фінскі архітэктар і дызайнер, «бацька мадэрнізму» ў Паўночнай Еўропе, адзін з заснавальнікаў сучаснага дызайну.

Алвар Хуга Хенрык А́алта
Дата нараджэння3 лютага 1898(1898-02-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці11 мая 1976(1976-05-11)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваФінляндыя
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадахЮвяскюля[6], Хельсінкі, Турку[6], Кембрыдж і Выбарг
Архітэктурны стыльмадэрнізм, функцыяналізм
Найважнейшыя пабудовы

Санаторыя ў Пайміё
Выбаргская бібліятэка
Віла Майрэ
Бэйкер-хаўс
Палац «Фінляндыя»

Політэхнічны інстытут у Отаніемі
УплыўJonas Heiska[d]
Узнагароды
alvaraalto.fi (фін.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з найбуйнейшых архітэктараў XX ст. Скончыў Тэхналагічны інстытут у Хельсінкі (1923). Працаваў у розных краінах свету (Швецыя, ЗША, Германія і інш.). Праектаваў жылыя комплексы, друкарні, санаторыі, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, культурныя цэнтры, прамысловыя аб’екты (заводы, фабрыкі) і інш.

У сваёй творчасці спалучаў нацыянальныя фінскія традыцыі з прынцыпамі функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, дабіваўся выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, арганічна ўпісанай у прыродны ці гарадскі ландшафт. Лічыцца адным са стваральнікаў фінскага дызайну.

Палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі — адна з найбольш значных пабудоў А. Аалта

Сярод найбольш значных твораў Алвара Аалта — галоўны будынак Політэхнічнага інстытута ў Атаніемі (1963-66), санаторый у Пайміа (1929-30), палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі; бібліятэка ў Выбаргу; культурны цэнтр у Вольфсбургу (1962); будынак Пенсійнага кіравання і інш. У творчасці Аалта адлюстраваўся шматслойны характар фінскай культуры (змяшэнне розных элементаў заходняй цывілізацыі, рэшткаў дагістарычных і сярэднявечных часоў). Значную ўвагу архітэктар надаваў арганізацыі асвятлення ў будынках, бо лічыў, што святло фармуе прастору, выяўляе пластыку канструкцый, служыць магутным сродкам ўздзеяння на чалавечыя эмоцыі.

Зноскі

  • а б https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/alvar-aalto/ Праверана 6 жніўня 2020.
  • Hautahaku Праверана 10 студзеня 2021.
  • https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  • а б в г MODERNE ARCHITEKTUR A-ZTaschen, 2016. — S. 8. — 693 с.
  • Напісанне імя і прозвішча Алвар Аалта ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.7.
  • Літаратура

    • Аалта // Культуралогія: Энцыкл. даведнік Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
    • Aalto A. Bde I—III. Ed. Fleig K. Zürich, 1963—1978.
    • Schildt G. A. Aalto. [Vol.] 1—4. N. Y., 1984—1994.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)