Алешавічы

вёска

Але́шавічы[1] (трансліт.: Aliešavičy, руск.: Алешевичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.

Вёска
Алешавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
Алешавічы на карце Беларусі ±
Алешавічы (Беларусь)
Алешавічы
Алешавічы (Гродзенская вобласць)
Алешавічы

Гісторыя

Сядзіба Незабытоўскіх у Алешкавічах на малюнку Н. Орды, XIX ст.

Алешавічы вядомы прынамсі з канца XV ст., калі разам з Кулешавічамі і дзвюма пустаўшчанымі Талюцеўшчына і Барсуноўшчына належалі нейкаму Луку Бранцу. На пачатку XVI ст. гаспадарскі дваранін Івашка Дзевачка атрымаў іх пасля Лукі ад гаспадара. У 1519 годзе віцебскі баярын Пётр Грынькавіч, разам з дзядзькамі Васькам і Занькам Янкавічамі, атрымаў маёнтак ад іх брата Івашкі Дзевачкі. Пазней маёнтак трымаў сын Пятра—Міхайла, болей вядомы як мітрапаліт кіеўскі Анісіфар Дзевачка, а затым яго спадкаемцы.[2]

У канцы XVIII ст. Ян Незабытоўскі купіў маёнтак у сям’і Барановічаў. Сядзіба Незабытоўскіх у Алешавічах з’явілася ў XIX ст.

З канца верасня 1939 года Алешавічы ў складзе БССР. У 1941 годзе савецкія вайскоўцы перад адступленнем узарвалі снарады, якія былі ў складзе (лямусе). Згарэў маёнтак, ад гарачых асколкаў загарэлася вёска і амаль уся згарэла. Людзі хаваліся ў лесе, а калі вярнуліся, то знайшлі толькі папялішча[3].

Да 18 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёна[4], да 28 жніўня 2013 года — у склад Мікелеўшчынскага сельсавета[5].

Славутасці

  • Гаспадарчы двор Незабытоўскіх

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі