Альбер Клод

Альбер Клод (фр. Albert Claude) (23 жніўня 1899, Ланглье, Бельгія — 22 мая 1983, Брусель) — бельгійскі і амерыканскі вучоны-біяхімік.

Альбер Клод
фр.: Albert Claude
Дата нараджэння24 жніўня 1898(1898-08-24)[1][2], 21 жніўня 1899(1899-08-21)[3], 23 жніўня 1898(1898-08-23)[4] ці 24 жніўня 1899(1899-08-24)[5]
Месца нараджэння
Дата смерці22 мая 1983(1983-05-22)[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
ЖонкаJulia Gilder[d]
Род дзейнасцібіёлаг, навуковы работнік, урач, выкладчык універсітэта, біяхімік, хімік, цытолаг
Навуковая сферабіяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся і памёр у Бельгіі, 20 гадоў (1929—1950) жыў у ЗША, захаваўшы да канца жыцця падвойнае грамадзянства. Альбер Клод ператварыў цыталогію — дысцыпліну, якая апісвае будову жывой клеткі, у сапраўдную навуку. Адным з першых ужыў метад дыферэнцыраванага цэнтрыфугавання для даследавання субклетачных структур. Упершыню пачаў выкарыстоўваць у біялогіі электронны мікраскоп. Паказаў выразную сувязь паміж структурай, функцыяй і месцазнаходжаннем у клетцы таго ці іншага клетачнага элемента. Так, ён выявіў дыхальную функцыю мітахондрый. Прафесар Брусельскага і Рокфелераўскага ўніверсітэтаў. Ён быў членам французскай і бельгійскай медыцынскіх акадэмій і ганаровым членам Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

У 1974 годзе, сумесна з двума калегамі (Георгам Паладэ і Крысціянам дэ Дзювам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1974) «за адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».

Зноскі

  • NOTICE SUR ALBERT CLAUDEКаралеўская акадэмія навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў Бельгіі. Праверана 12 лютага 2019.
  • Albert Claude / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de BelgiqueBXL. Праверана 12 лютага 2019.
  • а б в Cooper D. Y. Claude, Albert (1899-1983), cell biologist // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1202018 Праверана 12 лютага 2019.
  • NNDB — 2002.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)