Аляксандр Беліч

Аляксандр Бе́ліч (сербск.: Александар Белић; 14 жніўня 1879, Бялград, Княства Сербія — 26 лютага 1960, Бялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — сербскі мовазнавец. Прэзідэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1910).

Аляксандр Беліч
Александар Белић
Дата нараджэння2 жніўня 1876(1876-08-02)[1]
Месца нараджэнняБялград, Княства Сербія
Дата смерці26 лютага 1960(1960-02-26)[2][3][…] (83 гады)
Месца смерціБялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціфілолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфераЛінгвіст
Месца працыБялградскі ўніверсітэт
Навуковая ступеньдоктарская ступень[d][5]
Навуковае званнедацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнікФіліп Фёдаравіч Фартунатаў[4]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Аляксандр Беліч нарадзіўся 2 жніўня 1876 года ў Бялградзе[6].

У 1895—1898 гадах вучыўся ў Наварасійскам і Маскоўскім універсітэтах[7] З 1905 года прафесар Бялградскага ўніверсітэта[8]. 4 снежня 1910 года быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук[9]. У 1913 годзе разам з Любамірам Стаянавічам заснаваў часопіс «Јужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»), рэдактарам якога Беліч быў з 1913 па 1960 гады[10].

У 1928 годзе пад заступніцтвам Аляксандра Беліча ў Бялградзе быў заснаваны Камітэт рускай культуры (сербахарв.: Руски културни одбор) і ў 1933 годзе па яго ініцыятыве быў пабудаваны Рускі дом імя імператара Мікалая II, які стаў цэнтрам культурнага, навуковага і рэлігійнага жыцця расійскай эмігранцкай абшчыны ў міжваеннай Югаславіі[11].

З 1937 па 1960 гады быў прэзідэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў[12]. У 1958 годзе ўзначальваў югаслаўскую дэлегацыю на IV міжнародным з'ездзе славістаў, які праходзіў у Маскве[4].

Навуковая дзейнасць

Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай сербскай мовы («Гісторыя сербскахарвацкай мовы», т. 1—2, 19501951 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку славянскіх моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асноўныя лінгвістычныя погляды выклаў у кнізе «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59)[8].

Зноскі

  • Brozović D., Ladan T. Aleksandar Belić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  • а б Александр Белич (руск.) (doc)(недаступная спасылка). Вестник РАН. Вестник РАН. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 ліпеня 2012.
  • Deutsche Nationalbibliothek Record #118959522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 сакавіка 2015.
  • Белич Александр — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  • А. Г. Шешкен. Александр Белич и русский Белград (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Славянский вестник. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2012.
  • а б Беліч Аляксандр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Беліч Аляксандр Іванавіч (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыйная сістэма «Архівы Расійскай акадэміі навук». Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 9 ліпеня 2012.
  • Издања која препоручујемо (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
  • Бібліятэка «Рускага Дому» ў Бялградзе на афіцыйным сайце Расійскага цэнтра навукі і культуры «Рускі дом».
  • Историјат Академије (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі