Аляксандр дэ Род

Аляксандр дэ Род (фр.: Alexandre de Rhodes; 15 сакавіка 1591, Авіньён, Францыя — 5 лістапада 1660, Ісфахан, Іран) — французскі манах-езуіт, у XVII стагоддзі праводзіў актыўную місіянерскую дзейнасць у Індакітаі. Аказаў вялікі ўплыў на распаўсюджанне хрысціянства ў В’етнаме, стварыў в’етнамскі алфавіт на аснове лацінкі.

Аляксандр дэ Род
акс.: Alexandre de Rhodes
Род дзейнасцілексікограф, мовазнавец, перакладчык, місіянер
Дата нараджэння15 сакавіка 1593(1593-03-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці5 лістапада 1660(1660-11-05)[3] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнаннекаталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Аляксандр нарадзіўся ў Авіньёне (Францыя) 15 сакавіка 1591 годзе, у 1612 годзе ўвайшоў у Таварыства Ісуса і ў 1619 годзе быў накіраваны ў якасці місіянера ў Індакітай.

Знаходзячыся больш 10 год у Ханоі, Дэ Род напісаў Катэхізіс на в’етнамскай мове, стварыў в’етнамскую пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, якая выкарыстоўваецца па сённяшні дзень. У сваім дакладзе Аляксандр казаў, што пры ім прынялі хрысціянства больш 6 000 мясцовых жыхароў.

У 1630 годзе Аляксандр дэ Род быў высланы з В’етнама і правёў наступныя 10 год у Макаа. Пазней ён яшчэ раз вяртаўся ў Індакітай, дзе правёў яшчэ 6 гадоў, прыгаворваўся да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена на сасланне.

У 1649 годзе Дэ Род вярнуўся У Рым, дзе звяртаўся з просьбамі аб павелічэнні фінансавання каталіцкіх місый у Індакітаі. Пазней яго накіравалі ў Персію, дзе Аляксандр дэ Род памёр у 1660 годзе.

Зноскі

  • Alexandre de Rhodes // AlKindi
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)