Макаа

Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.

Спецыяльны адміністрацыйны
раён Макаа
澳門特別行政區
Região Administrativa Especial de Macau
Герб Макаа
Сцяг МакааГерб Макаа
Гімн: «Марш добраахвотнікаў»
Заснавана1557: партугальская акупацыя;

13 жніўня 1862: партугальская калонія;


20 снежня 1999: перадача суверэнітэту

Афіцыйная моваКітайская[1], Партугальская
Сталіца
Форма кіраванняЗалежная тэрыторыя[2]
Глава выканаўчай
улады
Фернанда Чуй
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
224-я ў свеце
29,2 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

541 200[3] чал. (165-я)
18 527 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$15,997 млрд  (94-ы)
$36 357[4]
ВалютаПатака
Інтэрнэт-дамен.mo
Код ISO (Alpha-2)MO
Код ISO (Alpha-3)MAC
Код МАКMAC
Тэлефонны код+853
Часавыя паясы+8

Геаграфія

Макаа — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макаа, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макаа знаходзіцца на мяжы трапічнай і субекватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.

Эканоміка

Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макаа развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макаа складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40 % СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макаа займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.

Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8 % працаздольнага насельніцтва).

Насельніцтва

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі канфесіямі з'яўляюцца: хрысціянства, даасізм, будызм. У горадзе размешчаны рэзідэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна іезуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай з'яўляецца патака, звязаная з ганконгскім доларам. Каля 97 % насельніцтва — кітайцы, 2 % — партугальцы.

Культура

Асноўныя славутасці Макаа

Цэнтр горада адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб'ектаў (руіны каталіцкага сабора 15821602 г.г.), некалькі партугальскіх фартоў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  • https://www.linkoping.se/contentassets/a736c879059040aeb86eacddc492bfa6/positionspapper-guangzhou-rev-sept-2016.pdf?498a27
  • http://legislacao.prefeitura.sp.gov.br/leis/lei-14471-de-10-de-julho-de-2007
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)