Апаратнае забеспячэнне

Апаратнае забеспячэнне, апаратныя сродкі, камп’ютарныя камплектуючыя, (англ.: hardware) — электронныя і механічныя часткі вылічальнай прылады, якія уваходзяць у склад сістэмы ці сеткі, за выключэннем праграмнага забеспячэння і даных (інфармацыі, якую вылічальная сістэма захоўвае і апрацоўвае). Апаратным забеспячэннем з’яўляюцца: камп’ютары і лагічныя прылады, вонкавыя прылады і дыягнастычная апаратура, энергетычнае абсталяванне, батарэі і акумулятары.

Распаўсюджванне камп’ютараў

Вялікая колькасць камп’ютараў убудавана ў іншыя прылады, напрыклад, у бытавую тэхніку, медыцынскае абсталяванне, сотавыя тэлефоны. Толькі малая частка камп’ютараў (каля 0,2 % усіх камп’ютараў, вырабленых у 2003 годзе) — гэта настольныя і мабільныя персанальная камп’ютары.

Персанальны камп’ютар

Тыповы персанальны камп’ютар складаецца з корпуса і наступных частак:

  • мацярынская плата, на якой усталяваны цэнтральны працэсар (CPU) уключаючы сістэму астужэння, аператыўную памяць і іншыя часткі, а таксама слоты пашырэння
  • Блок сілкавання
  • Кантролеры прылад захоўвання — IDE, SCSI, SATA, SAS ці іншых тыпаў, якія знаходзяцца непасрэдна на мацярынскай плаце (убудаваныя) альбо на платах пашырэння. Да кантролераў падлучаны цвёрды дыск, прывад гнуткіх дыскаў, CD-ROM і іншыя прылады.
  • Накапляльнікі на зменных носьбітах
    • Прывады аптычных дыскаў
    • прывад гнуткіх дыскаў
    • стрымер
  • Прылады захоўвання інфармацыі
  • Відэакантролер (убудаваны ці ў выглядзе платы пашырэння — гл. графічная плата), перадае сігнал на манітор
  • Гукавы кантролер (гл. гукавая плата)
  • Сеткавы інтэрфейс(см. сеткавая плата)

Акрамя таго, у апаратнае забеспячэнне таксама уваходзяць знешнія кампаненты — перыферыйныя прылады:

  • Прылады уводу
  • Прылады вываду
    • Манітор (дысплей)
    • Калонкі/завушніцы
    • Прылады друку
  • Мадэм — для сувязі па тэлефоннай лініі

Гл. таксама