Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) — дзяржаўны орган, які здзяйсняе рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні абароны інфармацыі, што змяшчае звесткі, якія складаюць дзяржаўную тайну Рэспублікі Беларусь або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
скарочана — ААЦ
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэннякрасавік 2008
Штаб-кватэра220030, г.Мінск, вул. Кірава, 49
Гадавы бюджэт12 541 мільён рублёў[1] (2010 год; 4 189 тысяч $[2])
НачальнікАндрэй Паўлючэнка
Сайтаац.бел

Задачы

  • вызначае прыярытэтныя напрамкі тэхнічнай абароны інфармацыі, якая змяшчае звесткі, што складаюць дзяржаўную тайну, або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • каардынуе дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі;
  • арганізуе і рэалізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў кантроль за дзейнасцю па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • арганізуе і здзяйсняе сертыфікацыю, экспертызу, атэстацыю і ліцэнзаванне ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • забяспечвае бяспеку сайта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • забяспечвае пэўнасць шляхам правядзення экспертызы розыгрышаў тыражоў латарэй;
  • здзяйсняе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь[3].

Функцыі

  • збор, абагульненне і аналіз інфармацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакументаў, іншых матэрыялаў па пытаннях тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • вызначэнне прыярытэтных кірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • здзяйсненне каардынацыі дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, базаў даных, інфармацыйных сістэм, сістэм сувязі і кіравання дзяржаўных органаў;
  • арганізацыя і правядзенне прац па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі імёнаў у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
  • падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • здзяйсненне функцый заказніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм, удзел у распрацоўцы і ўзгадненні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх прац у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • кіраўніцтва дзейнасцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі»;
  • правядзенне прац з выкарыстаннем актыўных сродкаў супрацьдзеяння тэхнічным разведкам;
  • арганізацыя і правядзенне ў межах сваёй кампэтэнцыі прац па тэхнічнай абароне інфармацыі крыптаграфічнымі метадамі, у тым ліку з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу;
  • здзяйсненне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасці па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасці;
  • здзяйсненне ліцэнзавання дзейнасці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • правядзенне па заяўках органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый экспертызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаннях, звязаных з забеспячэннем бяспекі інфармацыйных сістэм;
  • правядзенне прац па атэстацыі дзяржаўных інфармацыйных сістэм і сертыфікацыі сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • правядзенне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам разведкі, з мэтай выкрыцця і ўстаранення каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі;
  • удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэння пытанняў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • аказанне на дагаворнай аснове ўласнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслуг па яе тэхнічнай абароне;
  • удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры здзяйсненні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі;
  • метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай спецыялістаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • арганізацыя і правядзенне канферэнцый і семінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаннях тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • здзяйсненне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрымання інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі;
  • падрыхтоўка прапаноў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі[3].

Зноскі

Спасылкі