Аперацыя «Нгуен Хюэ»

Аперацыя «Нгуен Хюэ» (в’етн.: Chiến dịch Nguyễn Huệ) альбо Вялікоднае наступленне (англ.: Easter Offensive) — афіцыйная назва наступальнай аперацыі паўночнав’етнамскай арміі вясной 1972 года падчас В’етнамскай вайны. Разам з вясновым наступленнем 1975 года, наступальная аперацыя 1972 года з’яўляюцца найбуйнейшай ваеннай кампаніяй В’етнамскай вайны.

Аперацыя «Нгуен Хюэ»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Напрамкі ўдараў паўночнав’етнамскай арміі ў ходзе наступлення.
Напрамкі ўдараў паўночнав’етнамскай арміі ў ходзе наступлення.
Дата30 сакавіка22 кастрычніка 1972
МесцаВ’етнам, прылеглыя да яго тэрыторыі Камбоджы і Лаоса, акваторыя Паўднёва-Кітайскага мора
Выніккожны бок абвясціў аб сваёй перамозе, значныя страты ў варагуючых войсках, Паўночны В’етнам не завяршыў вайну ў 1972 годзе, Паўднёвы В’етнам даказаў сваю баяздольнасць
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам:

Рэспубліка Паўднёвы В’етнам:

Сцяг Паўднёвага В'етнама Рэспубліка В’етнам:

Сцяг ЗША :

Камандуючыя
Ле Чонг Тан
Чан Ван Ча
Сцяг Паўднёвага В'етнама Хаанг Суан Лам
Сцяг Паўднёвага В'етнама Нго Куанг Чонг
Сцяг Паўднёвага В'етнама Нгуен Ван Таан
Сцяг ЗША Крэйтан Абрамс
Сілы бакоў
300 тыс. чалавек
330—370 танкаў
280—320 гармат[1]
Паўднёвы В’етнам:
758 тыс. чалавек
550 танкаў
900 БТР
~1000 гармат
1397 самалётаў і верталётаў
1540 караблёў і катэраў[2]
ЗША: 1270 самалётаў
Страты
няма поўнай інфармацыі (даныя В’етнама)
100 000 тысяч забітых, параненых і зніклых без вестак, каля 300 адзінак тэхнікі знішчана[3] (даныя ЗША)
звыш за 180 тысяч забітых, параненых і зніклых без вестак, каля 1000 адзінак тэхнікі знішчана[4] (даныя ЗША)
213 тысяч забітых і параненых, звыш за 1000 адзінак тэхнікі знішчана[5] (даныя В’етнама)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадумова

Да 1972 года партызанскі рух у Паўднёвым В’етнаме быў у значнай меры аслаблены цяжкімі стратамі ў Тэцкім наступленні 1968 года, шырокамаштабнымі наземнымі аперацыямі войск ЗША і сумеснай амерыкана-паўднёвав’етнамскай аперацыяй «Фенікс». У той жа час разгорнуты ў ЗША антываенны рух прымусіў прэзідэнта Рычарда Ніксана пачаць вывад амерыканскіх войск з В’етнама і праграму «в’етнамізацыі». Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1972 года Ніксан быў зацікаўлены ў дасягненні прагрэсу на парыжскіх мірных перамовах. Паўночнав’етнамскае кіраўніцтва вырашыла скарыстацца гэтым і выступіць на перамовах з пазіцыі сілы, для чаго патрабавалася дасягнуць якога-небудзь буйнога поспеху на поле бою. Была распрацавана аперацыя «Нгуен Хюэ». Назва дадзена ў гонар в’етнамскага імператара Нгуена Хюэ, які разграміў кітайскія сілы ў 1789 годзе. Аперацыя мела на мэце разгром паўднёвав’етнамскай арміі і захоп шэрагу важных гарадоў Паўднёвага В’етнама. Значная роля адводзілася псіхалагічнаму ўздзеянню гэтага наступлення на пазіцыю амерыканскай дэлегацыі ў Парыжы і на антываенны рух у ЗША.

Ход

Аперацыя «Нгуен Хюэ» пачалася 30 сакавіка 1972 года, падчас каталіцкай Страсной пятніцы (з-за чаго гэта наступленне вядома ў краінах Захаду як «Велікоднае»). У ёй былі задзейнічаны, па розных даных, больш за 10 паўнавартасных дывізій і больш 20 асобных палкоў (амаль уся рэгулярная армія Паўночнага В’етнама), якія мелі на ўзбраенні некалькі сотняў танкаў і значную колькасць артылерыі. Такім чынам, стаўка рабілася на класічную форму вядзення вайны. Наступленне праводзілася на трох франтах:

Акрамя таго, наносіліся некалькі дапаможных удараў.

У баях паўднёвав’етнамская армія панесла значныя страты ў жывой сіле, бранятэхніцы і артылерыі, аднак здолела спыніць прасоўванне праціўніка на цэнтральным і паўднёвым франтах[6]. Найбольшага поспеху паўночнав’етнамская армія дасягнула на паўночным фронце, дзе ёй удалося ўзяць горад Куанчы, цэнтр аднайменнай правінцыі. Аднак далейшае прасоўванне тут таксама было спынена. Вырашальную ролю ў адлюстраванні наступлення на ўсіх франтах згулялі амерыканскія ваенныя саветнікі, якія знаходзіліся ў паўднёвав’етнамскіх падраздзяленнях, а таксама амерыканская авіяцыйная падтрымка (асабліва прымяненне стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Boeing B-52 Stratofortress). Адначасова авіяцыя ЗША аднавіла бамбардзіроўкі Паўночнага В’етнама і замініравала гавань Хайфона, праз якую праходзілі амаль усе ваенныя матэрыялы і тэхніка, якія пастаўляліся краіне. Амерыканскія наземныя падраздзяленні не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, так як да гэтага часу амаль усе баявыя часці ўжо пакінулі краіну.

Улетку паўночнав’етнамская армія практычна спыніла наступальныя аперацыі. Да ліпеня яна кантралявала каля 10% тэрыторыі Паўднёвага В’етнама[7]. У канцы чэрвеня паўднёвав’етнамская армія пачала контрнаступленне, кульмінацыяй якога стала вяртанне кантролю над Куанчы ў верасні таго ж года.

Вынік

Па амерыканскіх заявах (Ф. Дэвідсан) паўночнав’етнамская армія пацярпела паразу ў наступленні 1972 года, тлумачачы гэта высокімі стратамі паўночнікаў — па яго даных 40 тысяч чалавек забітымі, 60 тысяч параненымі, 450 танкаў[8]. Прычым гэтыя страты не прызнаны паўночнікамі, так як яны прызналі страту толькі 250 танкаў — 134 Т-54, 56 ПТ-76 і 60 Т-34-85[9]. Міністр абароны Паўночнага В’етнама Во Нгуен Зіяп быў адхілены ад прамога камандавання войскамі на поўдні, якое перайшло да яго намесніка Ван Ц’ен Зунга. Паўднёвав’етнамскія страты таксама апынуліся вялікімі: 213[10] тысяч забітымі, параненымі, палоннымі, страты бранятэхнікі не апублікаваны да гэтага часу, вядома толькі што 3-я дывізія і 20-ы полк страцілі ўсе танкі да аднаго[11], аднак для арміі Рэспублікі В’етнам гэта бітва стала момантам трыумфу: у сярэдзіне 1960-х гадоў яна лічылася небаяздольнай, але дзякуючы праграме «в’етнамізацыі» і падтрымцы ЗША даказала, што здольна эфектыўна супрацьстаяць войскам НФВПВ і ДРВ.

Правал наступлення перашкодзіў Паўночнаму В’етнаму выйграць вайну ў 1972 годзе[12]. Гэта прывяло да змены пазіцыі яго дэлегацыі на мірных перамовах у Парыжы, што ўвосень дапамагло дасягнуць значнага перамоўнага прагрэсу.

Сучасныя в’етнамскія гісторыкі лічаць, што Паўночны В’етнам атрымаў перамогу ў наступленні 1972 года. Аналагічнага меркавання прытрымліваліся савецкія даследчыкі.

Зноскі

Літаратура

  • Дэвидсон Ф. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946-1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.

Спасылкі