Артур Авіла

Артур Авіла (парт.: Artur Ávila Cordeiro de Melo; нар. 29 чэрвеня 1979, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі матэматык, які працуе пераважна ў галіне дынамічных сістэм і спектральнай тэорыі. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2014). Член Бразільскай акадэміі навук. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2019).

Артур Авіла
Дата нараджэння29 чэрвеня 1979(1979-06-29)[1] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціматэматык, выкладчык універсітэта, навуковы супрацоўнік, даследчык
Навуковая сфераматэматычны аналіз, тэорыя дынамічных сістэм[d] і спектральная тэорыя[d]
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар філасофіі[3]
Альма-матар
Навуковы кіраўнікВелінгтан ды Мелу[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Ва ўзросце 16 гадоў Авіла выйграў залаты медаль на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе 1995 года і атрымаў стыпендыю для Нацыянальнага інстытута матэматыкі «Pura e Aplicada» (IMPA). Пазней ён паступіў у Федэральны ўніверсітэт Рыа-дэ-Жанэйра (UFRJ), атрымаўшы ступень бакалаўра матэматыкі.

У 19 гадоў Авіла пачаў пісаць доктарскую дысертацыю па тэорыі дынамічных сістэм. У 2001 годзе ён скончыў працу і атрымаў доктарскую ступень у IMPA. У тым жа годзе Авіла пераехаў за мяжу ў Францыю для правядзення постдоктарскіх даследаванняў. У даследаваннях ён працаваў з аднамернай дынамікай і галаморфнымі функцыямі.

З 2003 года Авіла працаваў даследчыкам у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS) у Францыі, а затым стаў дырэктарам па даследаваннях у 2008 годзе. Яго навуковым кіраўніком пасля дактарантуры быў Жан-Крыстоф Ёкоз.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)