Аляксандр Ходзька

(Пасля перасылкі з А. Ходзька)

Аляксандр Ходзька (Барэйка; 30 жніўня 1804, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 27 снежня 1891) — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.

Аляксандр Ходзька
польск.: Aleksander Chodźko
Дата нараджэння30 жніўня 1804(1804-08-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці27 снежня 1891(1891-12-27)[3][4] (87 гадоў) ці 1891[5]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаЯн Ходзька
Род дзейнасцідыпламат, прафесар, паэт, сінхронны перакладчык, усходазнавец, збіральнік народных казак, пісьменнік
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі і Станіслава Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт (1825), вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу (1829). За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны (1823—1824). У час вучобы ў Пецярбургу (1824—1831) зблізіўся з А. Міцкевічам, А. Пушкіным, В. Жукоўскім. З 1831 года знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 года — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (1857—1883).

Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Адама Міцкевіча і памагаў яму выдаць іх. Перапісваўся з А. Кіркорам, К. Тышкевічам, Я. Тышкевічам, прысылаў свае артыкулы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар паэмы «Залессе» (1822)[7].

А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Крыніцы

  • а б Ходзько-Борейко, Александр Леонардович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. ПоловцовСПб.: 1901. — Т. 21. — С. 384–385.
  • Aleksander Borejko Chodźko // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  • Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  • list of professors at Collège de France
  • Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. С.94
  • Літаратура

    • Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька (1804—1891) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1.
    • Мархель, У. Прадвесце. Мн., 1991.
    • Мархель, У. Як свечка перад згасаннем // Мархель У. І. Прысутнасць былога. Мн., 1997.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)