Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат

Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат — авіяўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па сірыйскай авіябазе «Эш-Шайрат» у мухафазе Хомс, нанесены ўначы 7 красавіка 2017 года пасля хімічнай атакі ў Ідлібе[2]. Загад на нанясенне авіяўдару аддаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп[3]. Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаныя як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. У выніку ўдару было знішчана ад 9 да 20 самалётаў сірыйскіх ВПС, узлётна-пасадачная паласа не была пашкоджана, частка самалётаў таксама засталася без пашкоджанняў[4]. Паводле даных сірыйскага ўрадавага агенцтва SANA, ахвярамі ўдару сталі дзевяць мірных жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей. Раненні атрымалі прынамсі сем чалавек[5].

Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі
Запуск крылатых ракет з эсмінца ЗША
Запуск крылатых ракет з эсмінца ЗША
Дата7 красавіка 2017
Час04:40 (UTC+3)
Месцаавіябаза Эш-Шайрат, мухафаза Хомс
Каардынаты34°30′02″ пн. ш. 36°53′57″ у. д.HGЯO
ПрычынаХімічная атака на Хан-Шэйхун
Цэль атакіавіябаза Эш-Шайрат
Спосаб атакіАвіяўдар
Загінулі9 чалавек[1]
Траўмы7 чалавек
Зброяракеты BGM-109 Tomahawk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

4 красавіка 2017 года ў выніку авіяцыйнага ўдару сірыйскіх ВПС адбылося паражэнне насельніцтва хімічнымі атрутнымі рэчывамі ў сірыйскім горадзе Хан-Шэйхун (муфахаза Ідліб). У выніку атручванняў загінулі прынамсі 74 чалавекі, раненні атрымалі прынамсі 557 чалавек[6][7]. Асноўныя версіі таго, што адбылося: хімічная атака сірыйскай арміі і паражэнне сірыйскай авіяцыяй складаў баявікоў з хімічнай зброяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усклаў віну за тое, што адбылося, на прэзідэнта Сірыі Башара Асада[8]. 6 красавіка 2017 года Трамп заявіў пра магчымасць ваенных мер у дачыненні да Сірыі[9].

Храналогія падзей

Эсмінец USS Ross (DDG-71)
Эсмінец USS Porter (DDG-78)
Вонкавыя відэафайлы
 Пуск ракет з амерыканскага эсмінца
 Заява Мінабароны Расіі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі ЗША па Сірыі

Уначы, у 04:42 — 04:56 па мясцовым часе (UTC+3), пасля папярэджання расійскіх ваенных па «існуючых каналах»[10][11], з акваторыі Міжземнага мора два ваенныя эсмінцы ВМФ ЗША USS Ross (DDG-71) і USS Porter (DDG-78), якія знаходзіліся каля вострава Крыт, выпусцілі па сірыйскай авіябазе 59 крылатых ракет «Тамагаўк»[12]. Адзінай цэллю авіяўдару стала авіябаза Шайрат, з якой, паводле меркавання амерыканскага боку, сірыйскія ўрадавыя войскі здзяйснялі хімічную атаку. Першыя паведамленні пра авіяўдары з'явіліся прыкладна ў 04:30 па мясцовым часе (і прыкладна ў 20:30 па вашынгтонскім)[2].

Праз некаторы час, калі на ўсходзе ЗША быў вечар, Дональд Трамп заклікаў усе «цывілізаваныя нацыі» аб'яднацца, каб «пакласці канец з разнёй і кровапраліццем у Сірыі». Таксама ён пацвердзіў, што аддаў загад нанесці ваенны ўдар па авіябазе Шайрат, з якой, паводле звестак ЗША, была здзейснена хімічная атака, і абвінаваціў Башара Асада ў парушэнні Канвенцыі ААН аб забароне хімічнай зброі[13].

Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаны як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі[14]. Паводле паведамлення адміністрацыі прэзідэнта ЗША, усе ракеты дасягнулі цэлі[15][16], паводле ацэнак Мінабароны ЗША ў цэль патрапілі 58 ракет, Мінабароны Расіі заявіла, што толькі 23 ракеты з 59 ударылі па базе Шайрат[12], звесткі экспертаў больш ўзгадняюцца з версіяй Мінабароны ЗША ці Белага дому.[17] У выніку ўдару былі знішчаны ваенныя самалёты (па розных паведамленнях ад 9 да 20), склады боепрыпасаў і ГЗМ, ангары, а таксама сістэмы ППА, склад матэрыяльна тэхнічнай маёмасці, навучальны корпус, сталовая[12], агульная шкода авіябазе ўяўляецца абмежаванай[17]. Узлётная паласа, рулёжныя дарожкі і самалёты сірыйскіх ВПС паводле сцвярджэння Мінабароны Расіі на стаянках не пашкоджаны[12]. Па зводцы аб стратах сірыйскай арміі загінулі 7 і 18 ваенных паранены, сярод грамадзянскага насельніцтва паводле папярэдніх звестак 9 чалавек загінулі[18].

Паводле слоў губернатара мухафазы Хомс, у выніку ўдару загінулі 5 чалавек, з іх 3 ваенныя і 2 мірныя жыхары[1]. Паводле заявы кіраўніка дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, у выніку ўдару загінулі 4 ваеннаслужачых, двое згінулі без весткі і шасцёра атрымалі раненні пры тушэнні пажару[12]. Паводле звестак Мінабароны РФ, «адразу пасля завяршэння атакі перайшлі ў наступ тэрарыстычныя арганізацыі»[12].

Рэакцыя

Пасля ракетнага ўдару Расія прыпыніла дзеянне мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў і забеспячэнні бяспекі палётаў авіяцыі падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі паміж ваеннымі Расіі і ЗША, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 года[19].

7 красавіка расійскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» накіраваўся з Наварасійска ў Міжземнае мора, да берагоў Сірыі[20].

Палітычныя заявы

У падтрымку авіяўдару выступілі Аўстралія[21], Аўстрыя[22], Бахрэйн[22], Вялікабрытанія[23], Германія[24], Грузія[25], Ізраіль[26], Італія[27], Іарданія[28], Канада[29], Катар[30], Кувейт[30], Літва[31], Новая Зеландыя[32], Нарвегія[33], Саудаўская Аравія[34], ААЭ[22], Польшча[35], Румынія[36], Францыя[37], Турцыя[38], Украіна[39], Чэхія[22], Японія[40].

КНР заявіла пра неабходнасць вырашэння сітуацыі палітычным шляхам і заклікала ўсе бакі праявіць стрыманасць[41].

Расія[42][43] і Іран[44] асудзілі нанясенне авіяўдару.

Савет Бяспекі ААН

7 красавіка 2017 года па ініцыятыве Балівіі было склікана экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання амерыканскага ўдару па аэрадроме Шайрат[45].

Падчас пасяджэння прадстаўнікі Расіі і ЗША абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі і папярэджаннямі пра негатыўныя наступствы палітыкі, якая імі праводзіцца.

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі заявіла, што Амерыка зробіць так, што Башар Асад больш не будзе ўжываць хімічную зброю. Хэйлі выказала ўпэўненасць, што «ўзмацненне Асада павядзе толькі да новых забойстваў», асудзіўшы ў сувязі з гэтым Расію і Іран[45].

Прадстаўнік Расіі Уладзімір Сафранкоў, са свайго боку, назваў дзеянні ЗША незаконнымі і адзначыў, шо яны іграюць на руку «тэрарыстам». «Вашы аднабаковыя дзеянні прывядуць рэгіён да жудасных трагедый», — заявіў ён[45].

Прадстаўнік Вялікабрытаніі Мэцью Райкрафт назваў амерыканскі ўдар «прапарцыйным адказам на неймаверны акт», маючы на ўвазе хімічную атаку, у якой сірыйская апазіцыя і Захад вінавацяць рэжым Асада[45].

Гл. таксама

  • Хроніка грамадзянскай вайны ў Сірыі

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі