Савет Бяспекі ААН

Савет Бяспекі ААН (англ.: United Nations Security Council, фр.: Conseil de sécurité de l'ONU, араб. مجلس أمن الأمم المتحدة‎‎, кіт.: 联合国安全理事会, ісп.: Consejo de Seguridad de la ONU, руск.: Совет Безопасности ООН)  — пастаянна дзеючы орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на які ў адпаведнасці з артыкулам 24 Статута ААН ўскладзена галоўная адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі. Адносіцца да ліку шасці «галоўных органаў» ААН.

Зала паседжанняў Савета Бяспекі ААН

Склад

У склад СБ ААН уваходзяць 15 дзяржаў-членаў — 5 пастаянных і 10 непастаянных, якія выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй ААН на двухгадовы тэрмін па 5 кожны год. Адпаведныя папраўкі ў Статут ААН былі ўнесены 17 снежня 1963 года рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 1995 (XVIII) (да гэтага ў Савет уваходзілі толькі 6 непастаянных членаў). Згодна з названай рэзалюцыяй, 10 непастаянных членаў Савета Бяспекі абіраюцца па геаграфічным прынцыпе, а менавіта:

  • 5 — ад дзяржаў Афрыкі і Азіі;
  • 1 — ад дзяржаў Усходняй Еўропы;
  • 2 — ад дзяржаў Лацінскай Амерыкі;
  • 2 — ад дзяржаў Заходняй Еўропы і іншых дзяржаў[1].

Старшыні Савета змяняюцца штомесяц згодна са спісам яго краін-членаў, размешчаных па алфавіце англійскіх назваў[2].

Спробы рэфармавання Савета Бяспекі

Прапановы па рэфармаванні Савета Бяспекі ААН пачаліся з канферэнцыі, на якой быў прыняты Статут ААН, і працягваюцца дагэтуль. Як піша брытанскі гісторык Пол Кенэдзі: «Усе згодныя з тым, што цяперашняя структура недасканалая. Але кансэнсус адносна таго, як яе выправіць, застаецца недасяжным»[3].

Гл. таксама

Спасылкі