Бялынічы
Бялы́нічы[3] (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017[4]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу аўтамабільнай дарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[5].
Горад Бялынічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гадах у будынках манастыра кармелітаў размяшчаўся праваслаўны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.
У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня[6].
У складзе Расійскай імперыі
З 1772 года ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай[7]. Пасля 1861 года — цэнтр воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон[8].
З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. 23 снежня 2009 года ў склад Бялыніч уключана вёска Міхайлоў[9]. З 2017 года — горад[4].
У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўлены аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены адмысловы святочны паштовы канверт[10].
Галерэя
- Будынак, дзе ў 1997-2019 гадах размяшчаўся Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (былая назва музея), цяпер знесены
- Панарама горада з Ільінскай гары
- Каталіцкая капліца парафіі Маці Божай Бялыніцкай
- Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы (сучасны будынак музея)
- Маці Божая Бялыніцкая. Каменная статуя-анёл, інагураваная з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (6 верасня 2020)
- Раённы цэнтр культуры на вуліцы Савецкай
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура
Працуюць Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна [14].
Славутасці
- Помнік Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі (1984)
- Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці (1990, мураваная).
- Ільінская гара
- Яўрэйскія могілкі
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
- Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Наталля Батракова — беларуская рускамоўная пісьменніца.
- Уладзімір Максімавіч Белахвостаў — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі (1918—1996) — удзельнік савецка-фінляндскай 1939—1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Бялынічах[15].
- Янка Шарахоўскі (1908—1973) — беларускі пісьменнік.
- Міхаіл Юшкевіч (1899—1952) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (1939—2021) — расійскі географ беларускага паходжання.
- Дзмітрый Сяргеевіч Набокаў (нар. 1996) — беларускі лёгкаатлет.
- Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 1979) — беларускі палітык.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Бялы́нічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 403. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Белы́ничи // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 166. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялынічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Бялынічы на OpenStreetMap
- Бялынічы на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале
- Надвор’е ў горадзе Бялынічы