Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання[1].

Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства
Свята ў Заслаўі ў 2014 г.
АфіцыйнаБеларусь
Адзначаеццапершая нядзеля верасня

Гісторыя

Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства[2].

Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года[2]. З 1998 года дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня[1].

Месцы правядзення святаў

Свята ў Хойніках, 2010 год

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных гарадах і гарадскіх пасёлках:

У філатэліі

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі