Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо (верасень 2022)

30 верасня 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ.

Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў
Дата30 верасня 2022
МесцаУагадугу, Буркіна-Фасо
ВынікДаміба зрынуты
Праціўнікі
Буркіна-Фасо Патрыятычны рух за ахову і аднаўленнеБуркіна-Фасо Узброеныя сілы Буркіна-Фасо
Камандуючыя
Поль-Анры Сандаага ДамібаІбрагім Траорэ

Перадгісторыя

У студзені 2022 года ў Буркіна-Фасо адбыўся ваенны пераварот. Ён быў матываваны няздольнасцю ўрада стрымаць ісламарадыкалаў у краіне. Група афіцэраў зрынула прэзідэнта Рока Кабарэ, усталяваўшы ваенную хунту. Урад узначаліў Поль-Анры Сандаага Даміба[1]. Пераварот першапачаткова падтрымліваўся многімі жыхарамі[2]. Аднак новы рэжым таксама не змог справіцца з экстрэмістамі і нават саступіў некаторыя рэгіёны джыхадзістам і іншым баевікам[1][3]. Да верасня 2022 года амаль 40% тэрыторыі Буркіна-Фасо кантралявалася недзяржаўнымі сіламі. Тым часам Даміба звольніў міністра абароны і заняў гэтую пасаду сам[3]. Грамадская падтрымка хунты знізілася[2].

26 верасня калона забеспячэння, якая накіроўвалася ў абложаны паўночны горад Джыба, трапіла ў засаду паўстанцаў. Падчас сутыкнення адзінаццаць салдат загінулі, а 50 грамадзянскіх асоб былі выкрадзены. Здарэнне яшчэ больш падарвала давер грамадскасці да ўрада Дамібы[4].

Пераварот

Раніцай 30 верасня ў некалькіх раёнах сталіцы Уагадугу былі чутны стральба і выбухі, у тым ліку ў раёне Уагу-2000, дзе размешчаліся як прэзідэнцкая, так і ваенная штаб-кватэры кіруючай хунты[3][5]. Салдаты ў масках заблакавалі цэнтральныя раёны. На ваеннай базе Кэмп Баба Сі адбыліся сутыкненні[2]. Дзяржаўнае тэлебачанне спыніла вяшчанне. Праз некалькі гадзін урад заявіў, што вядуцца перамовы па ўрэгуляванні[3][5]. У сваім Facebook прэзідэнт Даміба прызнаў, што адбылося «змяненне настрою сярод пэўных элементаў нацыянальных узброеных сіл»[2].

Увечары капітан Ібрагім Траорэ абвясціў, што ён і група іншых афіцэраў вырашылі зрушыць часовага прэзідэнта з-за яго няздольнасці справіцца з ісламскімі баевікамі. Ён увёў каменданцкі час з 21:00 да 5:00, прыпыніў усю палітычную дзейнасць і дзеянне Канстытуцыі, а таксама закрыў усе паветраныя і сухапутныя межы[5][6].

2 кастрычніка было паведамлена, што Даміба даў згоду на патрабаванне путчыстаў аб адстаўцы, пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога[7].

Рэакцыя

Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў асудзіла пераварот[8].

Зноскі