Рок Кабарэ

Рок Марк Крысціян Кабарэ (фр.: Roch Marc Christian Kaboré; нар. 25 красавіка 1957, Уагадугу, Французская Верхняя Вольта) — буркінійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо з 20 сакавіка 1994 года па 6 лютага 1996 года, прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо з 5 чэрвеня 2002 года па 28 снежня 2012 года, прэзідэнт Буркіна-Фасо з 29 снежня 2015 года па 23 студзеня 2022 і міністр нацыянальнай абароны з 13 студзеня 2016 года па той жа час.

Рок Кабарэ
фр.: Roch Marc Christian Kaboré
president of the National Assembly of Burkina Faso[d] (Буркіна-Фасо)
6 чэрвеня 2002 — 28 снежня 2012
ПапярэднікMélégué Maurice Traoré[d]
ПераемнікSoungalo Ouattara[d]
прэзідэнт Буркіна-Фасо[d]
29 снежня 2015 — 23 студзеня 2022
ПапярэднікMichel Kafando[d]
Prime Minister of Burkina Faso[d]
22 сакавіка 1994 — 6 лютага 1996
ПапярэднікYoussouf Ouédraogo[d]
ПераемнікKadré Désiré Ouedraogo[d]
Minister of National Defence of Bukina Faso[d]
30 чэрвеня 2021 — 10 снежня 2021
ПапярэднікChérif Sy[d]
ПераемнікAimé Barthélemy Simporé[d]
Нараджэнне25 красавіка 1957(1957-04-25)[1][2] (67 гадоў)
ЖонкаSika Bella Kaboré[d]
Веравызнаннеіслам
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступеньмагістр
Дзейнасцьпалітык, эканаміст, банкір
Узнагароды
Grand Cross of the Order of La Pléiade Нацыянальны ордэн Буркіна-Фасо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Кабарэ нарадзіўся ў Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо. Атрымаў сярэднюю адукацыю, што дазволіла яму паступіць ва ўніверсітэт[4]. Пасля скончыў універсітэт у Дыжоне, Францыя. У 1979 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся на радзіму[4].

Некаторы час Кабарэ працаваў у Міжнародным банку Буркіна. У 1984, ва ўзросце 27 гадоў, стаў генеральным дырэктарам банка, гэтую пасаду займаў на працягу пяці наступных гадоў[4][5].

Ва ўрадзе Буркіна-Фасо займаў пасады прэм’ер-міністра, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта, а таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі краіны[4][5][6].

З 1994 па 1996 гады — прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо.

Калі ў 1996 годзе была створана партыя Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс, Кабарэ сышоў з пасады прэм’ер-міністра і заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ва ўрадавай партыі[7].

6 чэрвеня 2002 г. ён быў абраны на пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо[8].

З 1997 па 2002 быў намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі, а да 2012 — старшынёй[9].

У лістападзе 2014 года ў краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, што прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада Кампаарэ. В.а. презідэнта Буркіна-Фасо стаў Мішэль Кафандо. Пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Кабарэ высунуў сваю кандыдатуру[9].

Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоў[10]. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не мае вопыту ў палітыцы[11].

13 студзеня да прысягі быў прыведзены новы ўрад, у якім Кабарэ заняў пасады міністраў нацыянальнай абароны і па справах ветэранаў, як і яго папярэднік Кампаарэ[12][13].

23 студзеня 2022 года Кабарэ быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту.

Узнагароды

Камандор і Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Буркіна-Фасо, кавалер Вялікага крыжа Ордэна Плеяд[14][15].

Прыватнае жыццё

Жанаты, трое дзяцей. Любіць чытаць і слухаць музыку, займаецца сельскай гаспадаркай. З’яўляецца заступнікам футбольнага клуба першага дывізіёна «Rail Club du Kadiogo[en]», які атрымаў перамогу на чэмпіянаце Буркіна-Фасо па футболе 2005 года[16][16].

Зноскі

  • Roch Marc Christian Kaboré // Munzinger Personen Праверана 26 студзеня 2022.
  • а б в г Assemblee Nationale (2006). Le President>Біографія на сайті http://www.an.bf/SiteAn/president/biographie.html Архівавана 28 чэрвеня 2008.
  • а б La Petite Academie. (2004). Detail sur la personnalite de KABORE Rock Marc Christian. http://www.petiteacademie.gov.bf/Personnalite/Personnalite.asp?CodePersonnalite=249 Архівавана 28 верасня 2011.
  • Sana, G. (2002). Roch Marc Christian Kabore: Le grand retour. http://www.africatime.com/burkina/nouvelle.asp?no_nouvelle=21588&no_categorie Архівавана 28 верасня 2007.
  • «Feb 1996 — New government — Transformation of ruling party», Keesing’s Record of World Events, Volume 42, February, 1996 Burkina, Page 40937.
  • «RAPPORT DE LA MISSION D’OBSERVATION DE L’ÉLECTION PRÉSIDENTIELLE DU 13 NOVEMBRE 2005» Архівавана 4 сакавіка 2016., democratie.francophonie.org (фр.)
  • а б Рок Марк Крысціян Кабарэ на сайце ТАСС
  • http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/2482660
  • [http: //www.gouvernement.gov .bf / spip.php? article1587 Paul Kaba Thieba, nouveau Premier ministre du Burkina Faso]. Урад Буркіна-Фасо (7 студзеня 2016).(недаступная спасылка)
  • Liste des membres du gouvernement Paul Kaba Thiéba. Правительство Буркина-Фасо (13 января 2016). Праверана 18 января 2016.
  • Burkina Faso president takes defence portfolio in new cabinet. Agence France-Presse (13 января 2015). Праверана 18 января 2016.
  • A la découverte des candidats : Roch Marc Christian Kaboré. Burkina 24 (13 ноября 2015). Праверана 5 декабря 2015.
  • Burkina Faso présidentielle : portrait de Roch Marc Christian Kabré. Синьхуа (1 декабря 2015). Праверана 5 декабря 2015.
  • а б BURKINA FASO: Roch Marc Christian Kabore Biography And Profile(недаступная спасылка). Politico Scope (1 декабря 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 5 декабря 2015.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)