Ван Ман

Ван Ман (45 да н.э. — 6 кастрычніка 23 н.э.) — старажытнакітайскі дзяржаўны дзеяч, імператар (9—23 н.э.).

Ван Ман
кітайскі імператар[d] (Сінь[d])
10 студзеня 9 — 6 кастрычніка 23
ПапярэднікRuzi Ying[d]
ПераемнікEmperor Gengshi of Han[d]
Нараджэннекаля 45 да н.э.
Смерць6 кастрычніка 23
РодСінь[d]
БацькаВан Мань[d]
ЖонкаВан-хуанхоу[d] і Шы-хуанхоу[d]
ДзеціСяапін[d], Ван Е[d], Ван Цзэ[d], Ван Юй[d], Ван Хо[d], Ван Ань[d], Ван Лінь[d], Ван Сін[d] і Ван Куан[d]
Веравызнаннеканфуцыянства
Дзейнасцьсуверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 8 г. да н.э. стаў вышэйшым саноўнікам («да сы ма») імперыі Хань. Ажыццявіўшы ў снежні 8 г. н.э. палацавы пераварот, абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сінь.

Правёў рэформы: ліквідаваў прыватную ўласнасць на зямлю, забараніў куплю-продаж зямлі і рабоў і інш. Аднак пад націскам багатых землеўладальнікаў вымушаны быў іх адмяніць.

Забіты ў час народнага паўстання, якое пачалося ў краіне ў 15 г. н.э.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі