Ведран Чорлука

харвацкі футбаліст і трэнер

Ведран Чорлука (харв.: Vedran Ćorluka; нар. 5 лютага 1986, Модран, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2006—2018). Ц цяперашні час працуе трэнерам у маскоўскім «Лакаматыве» і зборнай Харватыі.

Футбол
Ведран Чорлука
Агульная інфармацыя
МянушкаЧарлі (англ.: Charley)
Нарадзіўся5 лютага 1986(1986-02-05)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства Харватыя
Рост192 см
Вага85 кг
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра каманду
КамандаРасія Лакаматыў (Масква)
Харватыя Харватыя
Пасадатрэнер
Маладзёжныя клубы
1994—2003Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007Харватыя Дынама (Заграб)61 (7)
2004—2005  Харватыя Інтэр (Запрэшыч)27 (4)
2007—2008Англія Манчэстэр Сіці38 (1)
2008—2012Англія Тотэнхэм Хотспур81 (1)
2012  Германія Баер 047 (0)
2012—2021Расія Лакаматыў (Масква)200 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002Харватыя Харватыя (да 16)[3]7 (2)
2002—2003Харватыя Харватыя (да 17)11 (2)
2003Харватыя Харватыя (да 18)3 (0)
2004—2005Харватыя Харватыя (да 19)12 (4)
2005—2006Харватыя Харватыя (малад.)9 (0)
2006—2018Харватыя Харватыя103 (4)
Трэнерская кар’ера
2021—Харватыя Харватыятрэнер
2021—Расія Лакаматыў (Масква)трэнер
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
СрэбраРасія 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Ведран Чорлука ў васьмігадовым узросце ўступіў у шэрагі школы заграбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафесійнага футбаліста і ўвайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чорлуку на павышэнне вопыту ў арэнду сціпламу «Інтэру» з Запрэшыча, там жа быў і яго партнёр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сезоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сезоне ўзяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 года. У наступным сезоне 21-гадовы Ведран разам з клубам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка і суперкубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасля такіх падзей да Чорлукі пачалі прыглядацца замежныя клубы.

«Манчэстэр Сіці»

У 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны англійскім клубам «Манчэстэр Сіці». У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сезоне 2007/08 ён з’яўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сезона, Ведран адыграўшы за гараджан 6 матчаў.

«Тотэнхэм Хотспур»

У 2008 годзе Чорлука быў набыты «Тотэнхэмам Хотспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў уз’яднаўся з Модрычам. У першым сезоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка Футбольнай лігі.

«Баер»

31 студзеня 2012 года Чорлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў леверкузенскі «Баер 04»[4].

«Лакаматыў»

27 чэрвеня 2012 года Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн еўра, але пасля перамоў трансферны кошт Чорлукі атрымалася збіць да 5,5 млн еўра. У 2015 годзе стаў капітанам каманды.

У чэрвені 2021 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Лакаматыве» і зборнай Харватыі

Міжнародная кар’ера

Ведран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матча замест Антэ Серыча і дапамог харватам атрымаць перамогу з лікам 2:0.

У 2018 годзе разам са зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету, пасля чаго заявіў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Асабістае жыццё

21 ліпеня 2018 года спявачка выйшла жаніўся на спявачцы Францы Батэліч. 5 студзеня 2020 года ў пары нарадзіўся сын Віктар.

Дасягненні

Дынама

Лакаматыў

Зноскі

  • http://www.transfermarkt.com/vedran-corluka/profil/spieler/34393
  • Чорлука арендован «Байером». sport-express.ru
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі