Чэмпіянат свету па футболе 2018

21-ы чэмпіянат свету па футболе ФІФА

Чэмпіянат свету па футболе 2018 — 21-ы чэмпіянат свету па футболе ФІФА, які прайшоў у Расіі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. Расія ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй, апроч таго, сусветны чэмпіянат упершыню прыняла Усходняя Еўропа. Чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі прайшоў у 11 гарадах на 12 стадыёнах.

Чэмпіянат свету па футболе 2018
Чэмпіянат свету па футболе 2018
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзенняСцяг Расіі Расія
      Гарады правядзення11
      Стадыёны12
Тэрміны адборулета 2015 — восень 2017
Тэрміны фіналу14 чэрвеня — 15 ліпеня 2018
Лік удзельнікаў209
      у фінале32
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнФранцыя Францыя (2-і раз)
Другое месцаХарватыя Харватыя
Трэцяе месцаБельгія Бельгія
Чацвёртае месцаАнглія Англія
ФіналЛужнікі
Масква
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць3 031 678  (47 370 за гульню)
Згуляна матчаў64
Забіта галоў169  (2.64 за гульню)
Бамбардзір(ы)Сцяг Англіі Гары Кейн (6 галоў)
Лепшы ігрокСцяг Харватыі Лука Модрыч
2014
2022 >

Гаспадар турніру

18 сакавіка 2009 года ФІФА заявіла, што на правядзенне чэмпіянатаў 2018/2022 гадоў было прынята 9 заявак, якія падалі: Аўстралія, Англія, Інданезія, Мексіка, Расія, ЗША, Японія, Партугалія і Іспанія (сумесная заяўка), Бельгія і Нідэрланды (сумесная заяўка). Толькі Рэспубліка Карэя і Катар абвясцілі пра ўдзел у выбарах гаспадара чэмпіянату свету 2022 года. Пазней, у адпаведнасці з дзеючым становішчам ФІФА аб ратацыі кантынентаў, з гонкі за турнір 2018 выбылі прадстаўнікі Азіі (у тым ліку Аўстраліі) і Амерыкі.

16 снежня 2009 года стала вядома, што аргкамітэт па падтрымцы вылучэння Расіі ў якасці краіны — прэтэндэнта на права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018/2022 гадоў узначаліў Ігар Шувалаў.

Такім чынам, выканкам ФІФА выбіраў з заявак Расіі, Англіі, а таксама сумесных праектаў Іспаніі — Партугаліі і Бельгіі — Нідэрландаў.

Паштовая марка Расіі

2 снежня 2010 года ў Цюрыху было абвешчана імя краіны-гаспадыні чэмпіянату свету: ёю стала Расія. Па выніках галасавання, Расія перамагла ўжо ў другім туры, набраўшы больш за палову галасоў:

Расійская дэлегацыя пасля абвяшчэння вынікаў галасавання
КраінаПершы турДругі тур
Расія913
Іспанія/ Партугалія77
Нідэрланды/ Бельгія42
Англія2-

Абвінавачванні ў несумленных выбарах

Пачынаючы з выбараў краіны-гаспадара ЧС-2018 у 2010, у сусветных СМІ з'явіліся шматлікія крытычныя публікацыі, якія адзначалі крымінальны (галоўным чынам карупцыйны) характар выбару Расіі гаспадыняй ЧС-2018. Гэтыя абвінавачванні засноўваліся не на ўсталяваныя ў судовым парадку факты, а на дадзеныя інсайдэраў з ФІФА, спартыўных аналітыкаў-экспэртаў, журналістаў. Пазней яны атрымалі пацверджанне фактычнымі доказамі з дзяржаўных праваахоўных службаў і разведкі (ФБР, БНД і інш.).

Так, згодна ўсталяваных БНД дадзеных, першаснае рашэнне аб прадастаўленні Расіі права на ЧС-2018 было прынята на апошняй сустрэчы ў Маскве яшчэ ў 2005 годзе. Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр сустрэўся ў студзені 2005 у маскоўскім элітным начным клубе «China Club» з адным з расійскіх крымінальных аўтарытэтаў, «злодзеем у законе»[1], «спецыялістам» па карупцыі ў галіне спорту або прылады патрэбных вынікаў спартыўных спаборніцтваў Алімжанам Тахтатунавым (ён жа «Тайванчык», «Узбек», а таксама «Алік»). У свой час Алік Тайванчык быў пастаўлены «глядзець» у Еўропе цяпер нябожчыкам лідарам расійскага крымінальнага свету, таксама «злодзеем у законе» Вячаславам Іваньковым (Япончыкам)[2]. На гэтай сустрэчы ў «China Club» таксама прысутнічаў былы высокапастаўлены чыноўнік, савецка-расійскі футбольны функцыянер і вядомы персанаж расследаванняў многіх карупцыйных схем Вячаслаў Каласкоў.

Тахтатунаў на сустрэчы з Ёзэфам Блатэрам у «China Club» быў афіцыйна ў ролі кіраўніка расійскага «Айчыннага футбольнага фонду», але неафіцыйна ён быў там, каб атрымаць ад кіраўніцтва ФІФА згоду аб прадастаўленні права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года Расіі. І станоўчае рашэнне, якое патрабавалася, на гэтай сустрэчы было прынята. Пазней на Кангрэсе ФІФА ў снежні 2010 яно было аформлена афіцыйна.Нямецкім спецслужбам удалося сфатаграфаваць сустрэчу ў «China Club». Калі гэтыя фота паказалі Ёзэфу Блатэру і спыталі — пазнае ён гаспадара (Тахтахунава) побач з ім на фотаздымках, Блатэр адказаў наступным чынам:

— Можна знайсці тысячы маіх фатаграфій з староннімі людзьмі, і зусім неабавязкова, што я гэтых людзей ведаю. Гэтага спадара я не памятаю»[3][4][5].

Як паведаміў часопіс Украінская праўда, сярод галоўных фігурантаў расследавання швейцарскай пракуратуры і дысцыплінарных органаў ФІФА адносна куплі Расіяй права прымаць ЧС-2018 ёсць і віцэ-прэзідэнт УЕФА Рыгор Суркіс. Ён таксама з'яўляецца фігурантам асобнага расследавання, якое праводзіць Генеральная пракуратура ЗША[6]. Як паведаміў далей часопіс, 24 ліпеня 2015 Суркіс, у кампаніі з кумам Суркіса і Пуціна Віктарам Медведчуком, пабываў у Санкт-Пецярбургу па афіцыйнай падставе — «лёсаванне кваліфікацыйнага раўнда ЧС-2018». Яны мелі размову з Пуціным «на футбольную тэматыку». Медведчук рэкамендаваў Пуціну Суркіса — як чалавека, які мае сур'ёзны аўтарытэт у еўрапейскім футболе і ў даўніх сяброўскіх адносінах з прэзідэнтам ФІФА Блатэрам. Пуціна, у сваю чаргу, цікавілі «усе варыянты», пры якіх у Расіі могуць адабраць права на Чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Бакі абмеркавалі патэнцыйную пагрозу ЧС у Расіі ў выпадку прыходу да пасады прэзідэнта ФІФА Мішэля Плаціні. Калі на выбарах прэзідэнта ФІФА у снежні 2015 выйграў Мішэль Плаціні, карупцыйны скандал у ФІФА быў даведзены да свайго лагічнага завяршэння, а гаспадары ЧС-2018 і ЧС-2022 б змяніліся. Часопіс адзначае, што невыпадкова адразу пасля візіту Суркіса да Пуціна, у сусветных СМІ з'явілася кампраметуючае дасье на Плаціні. Сляды гэтага дакумента цалкам магчыма ідуць менавіта з Украіны.[7]

Расія ў сваю чаргу не вызнае абвінавачванняў, як і FIFA.

Каманды

Кваліфікацыя

Удзел у фінальным турніры бяруць 32 зборныя. Жараб'ёўка адборачнага тура прайшла ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу 25 ліпеня 2015 года. Жараб'ёўка фінальнага турніру ў снежні 2017 года адбудзецца ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве.

Канстанцінаўскі палац, дзе прайшла жараб'ёўка кваліфікацыі
Дзяржаўны Крамлёўскі палац у Маскве, дзе адбылася жараб'ёўка фінальнага турніру

Выйшлі ў фінальны турнір

ЗборнаяКваліфікацыяДата выхаду
ў фінальны турнір
Удзел
у фінальных
турнірах (у дужках — запар)
Апошні разЛепшы вынікРэйтынг
на момант
пачатку турніру
 РасіяГаспадыня2 снежня 20104 (2)20144-е месца (1966)[8]
 БразіліяКАНМЕБОЛ, 1-е месца28 сакавіка 201721 (21)2014Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002)
 ІранАФК, група A, 1-е месца12 чэрвеня 20175 (2)2014Групавы этап (1978, 1998, 2006, 2014)
 ЯпоніяАФК, група B, 1-е месца31 жніўня 20176 (6)20141/8 фінала (2002, 2010)
 МексікаКАНКАКАФ, 1-е месца1 верасня 201716 (7)20141/4 фінала (1970, 1986)
 БельгіяУЕФА, група H, 1-е месца3 верасня 201713 (2)20144-е месца (1986)
 Паўднёвая КарэяАФК, група A, 2-е месца5 верасня 201710 (9)20144-е месца (2002)
 Саудаўская АравіяАФК, група B, 2-е месца5 верасня 20175 (1)20061/8 фінала (1994)
 ГерманіяУЕФА, група C, 1-е месца5 кастрычніка 201719 (17)2014Чэмпіён (1954, 1974, 1990, 2014)[9]
 АнгліяУЕФА, група F, 1-е месца5 кастрычніка 201715 (6)2014Чэмпіён (1966)
 ІспаніяУЕФА, група G, 1-е месца6 кастрычніка 201715 (11)2014Чэмпіён (2010)
 НігерыяКАФ, група B, 1-е месца7 кастрычніка 20176 (3)20141/8 фінала (1994, 1998, 2014)
 Коста-РыкаКАНКАКАФ, 2-е месца7 кастрычніка 20175 (2)20141/4 фінала (2014)
 ПольшчаУЕФА, група E, 1-е месца8 кастрычніка 20178 (1)20063-е месца (1974, 1982)
 ЕгіпетКАФ, група E, 1-е месца8 кастрычніка 20173 (1)1990Групавы этап (1934, 1990)
 ІсландыяУЕФА, група I, 1-е месца9 кастрычніка 20171 (1)дэбют
 СербіяУЕФА, група D, 1-е месца9 кастрычніка 20172 (1)20104-е месца (1930, 1962)[10]
 ПартугаліяУЕФА, група B, 1-е месца10 кастрычніка 20177 (5)20143-е месца (1966)
 ФранцыяУЕФА, група A, 1-е месца10 кастрычніка 201715 (6)2014Чэмпіён (1998)
 УругвайКАНМЕБОЛ, 2-е месца10 кастрычніка 201713 (3)2014Чэмпіён (1930, 1950)
 АргенцінаКАНМЕБОЛ, 3-е месца10 кастрычніка 201717 (12)2014Чэмпіён (1978, 1986)
 КалумбіяКАНМЕБОЛ, 4-е месца10 кастрычніка 20176 (2)20141/4 фінала (2014)
 ПанамаКАНКАКАФ, 3-е месца10 кастрычніка 20171 (1)дэбют
 СенегалКАФ, група D, 1-е месца10 лістапада 20172 (1)20021/4 фінала (2002)
 МарокаКАФ, група C, 1-е месца11 лістапада 20175 (1)19981/8 фінала (1986)
 ТунісКАФ, група A, 1-е месца11 лістапада 20175 (1)2006Групавы этап (1978, 1998, 2002, 2006)
 ШвейцарыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў12 лістапада 201711 (4)20141/4 фінала (1934, 1938, 1954)
 ХарватыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў12 лістапада 20175 (2)20143-е месца (1998)
 ШвецыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў13 лістапада 201712 (1)20062-е месца (1958)
 ДаніяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў14 лістапада 20175 (1)20101/4 фінала (1998)
 АўстраліяПераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў15 лістапада 20175 (4)20141/8 фінала (2006)
 ПеруПераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў16 лістапада 20175 (1)19821/4 фінала (1970, 1978)

Склады

Гарады, якія прымаюць матчы чэмпіянату свету

  1. Масква
  2. Санкт-Пецярбург
  3. Валгаград
  4. Казань
  5. Ніжні Ноўгарад
  6. Самара
  7. Саранск
  8. Калінінград
  9. Растоў-на-Доне
  10. Сочы
  11. Екацярынбург

Стадыёны

Афіцыйныя назвы стадыёнаў да чэмпіянату свету былі афіцыйна зацверджаны ФІФА 10 кастрычніка 2015 года[11].

Фінал чэмпіянату свету прайшоў у ліпені на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.


Расія
МаскваСанкт-ПецярбургКазаньЕкацярынбург
Стадыён ЛужнікіСтадыён Санкт-ПецярбургКазань АрэнаЕкацярынбург Арэна
Умяшчальнасць:81, 000
(рэканструкцыя)
Умяшчальнасць:70, 000
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 105
(здадзены ў эксплуатацыю)
Умяшчальнасць:44, 130
(рэканструкцыя)
Масква
Саранск
Стадыён СпартакМардовія Арэна
Умяшчальнасць:44, 000
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
СамараСочы
Самара АрэнаСтадыён Фішт
Умяшчальнасць:44, 918
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:47, 659
Растоў-на-ДонеКалінінградНіжні НоўгарадВалгаград
Растоў АрэнаСтадыён КалінінградСтадыён Ніжні НоўгарадВалгаград Арэна
Умяшчальнасць:43, 702
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:44, 899
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)

Інфраструктура

Аб'ём федэральнай падпраграмы «Будаўніцтва і рэканструкцыя транспартнай інфраструктуры» праграмы падрыхтоўкі да правядзення ЧС-2018 — 352,5 млрд. рублёў, з іх 170,3 млрд павінен быў выдзеліць федэральны бюджэт, 35,1 млрд — рэгіёны і 147,1 млрд. рублёў — інвестары.

Важлівым напрамкам развіцця інфраструктуры ў гарадах, якія прымаюць матчы ЧС-2018, стала будаўніцтва гасцініц. Усе гасцініцы зведзены ў адзіны спіс, апублікаваны на сайце FIFA[12]. У Саранску упершыню ў гісторыі з'явілася гасцініца сусветнага брэнда «Шэратон».Найбольш сур'ёзным артыкулам федэральных выдаткаў стала авіяцыйная інфраструктура (117,8 млрд. рублёў). У аэрапорце «Платаў» Растова-на-Доне былі ўсталяваныя сродкі аўтаматызацыі кіравання паветраным рухам, сучасныя сродкі назірання, навігацыі, сувязі, кіравання і метэаралагічнага забеспячэння. У аэрапорце «Кальцова» (Екацярынбург) устаноўлены сродкі радыётэхнічнага забеспячэння палётаў і ўведзена ў эксплуатацыю другая узлётна-пасадачная паласа, што дазволіла значна павялічыць прапускную здольнасць аэрапорта і пасажырапаток. У Саранску была пабудавана сістэма навігацыі аэрапорта. У аэрапорце «Храброва» (Калінінград) былі выкананы работы па аснашчэнню радыёнавігацыйным і метэаралагічнай абсталяваннем, а таксама працы па пераносе дзеючага абсталявання на новыя месцы ўстаноўкі. Рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне сродкаў РТОП аэрапортаў таксама былі выкананы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Самары, Екацярынбургу, Казані іСочы[13].

27 сакавіка Мінстрой Расіі паведаміў, што ўсе камунікацыі, за якія адказвала ведамства, уведзены ў эксплуатацыю. Апошнім аб'ектам сталі ачышчальныя збудаванні ў Валгаградзе.

Фінансаванне

У сакавіку 2013 года стала вядома, што рэгіёны запыталі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 540 млрд. рублёў, але першы намеснік старшыні Урада РФ Ігар Шувалаў заявіў, што гэтая сума завышаная. Прынята рашэнне, што, каб пазбегнуць нямэтавага расходавання сродкаў з федэральнага бюджэту прафінансуюць толькі будаўніцтва стадыёнаў і трэніровачных баз, рэканструкцыю гарадскіх аэрапортаў і дарог ад авіяцыйнага вузла да стадыёнаў. Выдаткі на гарадскую інфраструктуру, дарожна-транспартную сетку з праекта праграмы падрыхтоўкі выключаць. Рэгіёны павінны самі адшукаць сродкі на гэтыя мэты, паколькі гаворка ідзе аб выдатках, якія не падпадаюць пад абавязацельствы Расіі перад ФІФА. 20 чэрвеня 2013 года Урад Расійскай Федэрацыі прыняў пастанову № 518 «Аб Праграме падрыхтоўкі да правядзення ў 2018 годзе ў Расійскай Федэрацыі чэмпіянатусвету па футболе», у якім пералічаныя аб'екты гарадской, транспартнай і спартыўнай інфраструктуры, якія павінны быць пабудаваны да пачатку чэмпіянату свету з указаннем крыніцы фінансавання. У студзені 2015 г. выдаткі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 года былі скарочаныя на 10 %.

Сімволіка турніру

Эмблема

Афіцыйнае лога чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадстаўлена 28 кастрычніка 2014 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прадстаўленні сімволікі турніру прынялі ўдзел прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, міністр спорту Расіі Віталій Мутко і лепшы футбаліст свету 2006 года італьянец Фабіа Канавара.

У эмблеме ЧС-2018 адгадваецца сілуэт Кубка свету ФІФА. Заваяванне космасу, іканапіс і любоў да футбола — тры складнікі лагатыпа, гаворыцца ў прэс-рэлізе аргкамітэта турніру.

Забівака

Талісман

Афіцыйным талісманам турніру стаў воўк Забівака, які быў абраны па выніках галасавання 22 кастрычніка 2016 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прэзентацыі ўдзельнічалі вядомыя футбалісты Раналда (Бразілія) і Званімір Бобан (Харватыя)[14].

Забівака ўяўляе сабой антрапаморфнага воўка з карычнева-белай поўсцю і блакітнымі вачыма; апрануты ў сіне-белую футболку з надпісам чорнага колеру «RUSSIA 2018» і чырвоныя шорты; таксама мае надзетыя або ссунутыя на лоб аранжавыя спартыўныя акуляры. Спалучэнне белага, сіняга і чырвонага ў адзенні сімвалізуе колеры расійскага сцяга.

Скульптурныя выявы Забівакі ўстаноўлены ў гарадах, дзе праводзяцца матчы ЧС-2018.

Гімн

«Live It Up» — песня пуэртарыканскага спевака Нікі Джэма, выкананая сумесна з амерыканскім акцёрам і рэперам Уілам Смітам і косаўскай спявачкай Эрай Істрэфі для маючага адбыцца The Official Album of the 2018 FIFA World Cup[15]. Кампазіцыя была абраная афіцыйнай песняй чэмпіянату свету па футболе 2018. Дыпла выступіў прадзюсарам трэка, рэліз якога адбыўся 25 мая 2018 года[16][17][18].

Афіцыйны мяч

Мяч «Telstar 18»

Adidas Telstar 18 — афіцыйны футбольны мяч чэмпіянату свету 2018. Названы ў гонар легендарнага мяча Adidas Telstar, аднаго з першых мячоў у форме ўсечанага ікасаэдра і першага плямістага мяча — ён лепш аднакаляровага глядзеўся на чорна-белых тэлевізарах[19].

Мяч распрацаваны кампаніяй Google, нязменным пастаўшчыком мячоў для чэмпіянатаў ФІФА і УЕФА, і вырабляецца старым партнёрам Adidas, кампаніяй Forward Sports (горад Сіялкот, Пакістан).

Мяч прэзентаваў народу Ліянель Месі, уладальнік Залатога мяча чэмпіянату свету 2014 года, у Маскве 9 лістапада 2017 года[20][21]. Далей мяч выкарыстоўваўся ў клубным чэмпіянаце свету 2017.

Цырымонія адкрыцця

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету пачалася ў 17:30 (МСК) 14 чэрвеня на стадыёне Лужнікі.


Афіцыйна чэмпіянат адкрылі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін[22] і прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна[23][24].

Афіцыйную песню чэмпіянату свету-2018 выканалі амерыканскі акцёр, хіп-хоп-выканаўца Уіл Сміт і Нікі Джэм, а таксама косоварская выканаўца Эра Істрэфі і амерыканскі музыкант Дыпла[25][26]. На цырымоніі адкрыцця праспявалі салістка Венскай оперы Аіда Гарыфуліна і брытанскі поп-спявак Робі Уільямс. У цырымоніі быў задзейнічаны бразільскі футбаліст Раналда. Рэжысёрам шоу стаў Фелікс Міхайлаў[27].

Фінальны турнір

Групавы этап

Група А

МКамандаГВНПМячы±А
1  Уругвай33005  0+59
2  Расія32018  4+46
3  Саудаўская Аравія31022  7−53
4  Егіпет30032  6−40

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група B

МКамандаГВНПМячы±А
1  Іспанія31206  5+15
2  Партугалія31205  4+15
3  Іран31112  204
4  Марока30122  4−21

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група C

МКамандаГВНПМячы±А
1  Францыя32103  1+27
2  Данія31202  1+15
3  Перу31022  203
4  Аўстралія30122  5−31

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група D

МКамандаГВНПМячы±А
1  Харватыя33007  1+69
2  Аргенціна31113  5−24
3  Нігерыя31023  4−13
4  Ісландыя30122  5−31

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група E

МКамандаГВНПМячы±А
1  Бразілія32105  1+47
2  Швейцарыя31205  4+15
3  Сербія31022  4−23
4  Коста-Рыка30123  5−21

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група F

МКамандаГВНПМячы±А
1  Швецыя32015  2+36
2  Мексіка32013  4−16
3  Паўднёвая Карэя31023  303
4  Германія31022  4−23

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група G

МКамандаГВНПМячы±А
1  Бельгія33009  2+79
2  Англія32018  3+56
3  Туніс31025  8−33
4  Панама30032  11−90

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група H

МКамандаГВНПМячы±А
1  Калумбія32015  2+36
2  Японія31114  404
3  Сенегал31114  404
4  Польшча31022  5−33

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Плэй-оф

1/8 фіналаЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
              
30 чэрвеня - Сочы      
   Уругвай  2
6 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
   Партугалія  1 
   Уругвай  0
30 чэрвеня - Казань
    Францыя  2 
   Францыя  4
10 ліпеня - Санкт-Пецярбург
   Аргенціна  3 
   Францыя  1
2 ліпеня - Самара
    Бельгія  0 
   Бразілія  2
6 ліпеня - Казань
   Мексіка  0 
   Бразілія  1
2 ліпеня - Растоў-на-Доне
    Бельгія  2 
   Бельгія  3
15 ліпеня - Масква
   Японія  2 
   Францыя  4
1 ліпеня - Масква
    Харватыя  2
   Іспанія  1(3)
7 ліпеня - Сочы
   Расія  1(4) 
   Расія  2(3)
1 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
    Харватыя  2(4) 
   Харватыя  1(3)
11 ліпеня - Масква
   Данія  1(2) 
   Харватыя  2
3 ліпеня - Санкт-Пецярбург
    Англія  1 Матч за трэцяе месца
   Швецыя  1
7 ліпеня - Самара14 ліпеня - Санкт-Пецярбург
   Швейцарыя  0 
   Швецыя  0   Бельгія  2
3 ліпеня - Масква
    Англія  2    Англія  0
   Калумбія  1(3)
   Англія  1(4) 


Статыстыка

Бамбардзіры

Зноскі

Спасылкі