Востраў Ганса

Востраў Ганса (грэнл.: Tartupaluk; дацк.: Hans Ø; англ.: Hans Island) — невялікі незаселены востраў у цэнтры праліва Кенэдзі, часткі праліва Нэрса. Даўжыня вострава — 1290 метраў, шырыня — 1199 метраў. Плошча 1,3 км². Востраў Ганса — самы маленькі сярод трох астравоў у праліве Кенэдзі. Шырыня праліва тут складае 35 км, востраў знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Канады і Даніі.

Востраў Ганса?
англ.: Hans Island
дацк.: Hans Ø
ін.: Tartupaluk
ін.: ᑕᕐᑐᐸᓗᒃ
Характарыстыкі
Плошча
  • 1,25 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
80°49′37″ пн. ш. 66°27′12″ з. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Верагодна, з XIV стагоддзя востраў быў адным з месцаў палявання інуітаў. Востраў належыць Даніі ад імя Грэнландыі і Канадзе. Самае блізкае населенае месца — Алерт (Канада) — знаходзіцца ў 198 км ад вострава Ганса, Сіорапалук (Грэнландыя) — у 349 км, Каанаак (Грэнландыя) — у 379 км.

Гісторыя

Востраў Ганса.
Востраў Ганса. Выява НАСА Landsat-7.

Востраў названы ў гонар Ганса Хендрыка — грэнландскага вандроўніка і перакладчыка, удзельніка шэрагу амерыканскіх і брытанскіх арктычных экспедыцый Ілайшы Кента Кейна, Чарльза Фрэнсіс Хола, Ісаака Ізраэля Хееса і Джорджа Нэрса (з 1853 да 1876 год).

Да 2005 года лічылася, што востраў быў названы падчас экспедыцыі Чарльза Фрэнсіса Хола ў перыяд паміж 1871 і 1873 годам. Першае згадванне аб востраве і яго назве датаваны 1876 годам.

Правы на востраў аспрэчваліся Канадай і Даніяй[1]. З 1984 года на востраве вядзецца так званая «інтэлігентная вайна»: раз у некалькі месяцаў на востраве па чарзе высаджваліся канадскі і дацкі дэсант, маракі спускалі усталяваны сцяг, падымалі свой і затым па традыцыі распівалі спіртныя напоі, якія супраціўны бок пакідае на востраве ў якасці падарунка, а перад адбыццём пакідаюць свае: датчане — шнапс, а канадцы — віскі[2].

14 чэрвеня 2022 года бакі прыйшлі да пагаднення, згодна з якім востраў будзе падзелены прыкладна напалову, а мяжа пройдзе па расколіне ў яго сярэдзіне[3].

Зноскі

Літаратура

  • United Nations: Delimitation Treaties. Agreement between the Government of the Kingdom of Denmark and the Government of Canada relating to the Delimitation of the Continental Shelf between Greenland and Canada, December 17, 1973,
  • U.S. Department of State: Bureau of Intelligence and Research Limits in the Seas No. 72 Continental shelf Boundary: Canada — Greenland, Issued by the Geographer, August 4, 1976.
  • Hans Island rightfully belongs to Greenland, Denmark(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. — Kenn Harper, Article, Nunatsiaq News, April 9, 2004.
  • Agreement between the Government of Canada and the Kingdom of Denmark for Cooperation relating to the Marine Environment, August 26, 1983.

Спасылкі