Відэа

Відэа (ад лац.: video — гляджу, бачу) — мноства тэхналогій запісу, апрацоўкі, перадачы, захоўвання і прайгравання візуальнага або аўдыявізуальнага матэрыялу, а таксама распаўсюджаная назва для ўласна відэаматэрыялу, тэлесігнала або кінастужкі, у тым ліку запісанай на фізічным носьбіце (відэакасеце, відэадыску і г. д.). Відэа адрозніваецца ад кінематографа толькі тым, што выкарыстоўвае для запісу і/ці прайгравання любы іншы носьбіт, акрамя кінастужкі; зрэшты, усё большае распаўсюджванне лічбавых тэхналогій пры кіназдымцы і лічбавых кінапраектараў спрыяюць таму, што грань паміж кіно і відэа практычна сціраецца, і класічнае кіно ўсё больш адыходзіць на задні план.

Фарматы відэа

Відэаматэрыялы могуць быць аналагавымі або лічбавымі.

Тэлевізійныя вяшчальныя стандарты выявы
Стандарты відэараздымаў
  • Кампазітны відэараздым (1 RCA або BNC)
  • Кампанентны відэараздым (3 RCA ці BNC)
    • D4 video connector (новы, для HDTV)
  • S-Video (Separated Video, 1 mini-DIN)
  • SCART (Еўропа)
  • DVI (толькі відэа без сціску). Магчыма HDCP.
  • HDMI (відэа і аўдыя без сціску). Абавязкова HDCP.
  • DisplayPort (відэа і аўдыя без сціску). Падтрымлівае DPCP, плануецца як палепшаная поўная замена HDMI.
  • RF (Radio Frequency, кааксіяльны раздым)
    • BNC (Bayonet Niell-Concelman)
    • Раздым C (Concelman)
    • GR (General Radio)
    • Раздым F (выкарыстоўваецца ў ЗША для хатняга тэлебачання)
    • IEC 169-2 (галоўным чынам выкарыстоўваецца ў Вялікабрытаніі)
    • Раздым N (Niell)
    • TNC (Threaded Niell-Concelman)
    • Раздым UHF (PL-259/SO-239)
    • SDI і HD-SDI
  • Раздым VGA (DB-9/15 або mini sub D15)
  • Mini-VGA (для лэптопаў)
Аналагавыя фарматы відэазапісу
  • VERA (BBC)
  • U-matic (Sony)
  • Betamax (Sony)
  • Betacam
  • Betacam SP
  • Betacam SX
  • 2" Quadruplex (Ampex)
  • 1" Type C (Ampex і Sony)
  • VCR, VCR-LP, SVR
  • VHS (JVC)
  • S-VHS (JVC)
  • VHS-C (JVC)
  • Video8
  • Video 2000 (Philips)
  • 8 mm
  • Hi8
Лічбавыя фарматы відэазапісу
  • D1 (Sony)
  • D2 (Ampex)
  • D3
  • DCT (Ampex)
  • D5 HD
  • Digital Betacam (Sony)
  • Digital-S
  • MPEG IMX (Sony)
  • HDV
  • ProHD (JVC)
  • D-VHS (JVC)
  • DV
  • miniDV
  • MicroMV
  • Digital8 (Sony)
Фарматы лічбавых аптычных дыскавых носьбітаў
  • DVD (былы Super Density Disc)
  • Laserdisc (стары фармат, MCA і Philips)
  • Blu-ray Disc (Sony)
  • VCD (Video Compact Disc)
  • EVD (Enhanced Versatile Disc; спансуецца ўрадам Кітая)
  • HD DVD (Toshiba, NEC і Sanyo)
  • CD-i (Philips і Sony)
Фарматы лічбавага кадзіравання і сціскання
  • CCIR 601 (ITU-T)
  • M-JPEG (ISO)
  • MPEG-1 (ISO)
  • MPEG-2 (ISO)
  • MPEG-4 (ISO)
  • H.261 (ITU-T)
  • H.263 (ITU-T)
  • H.264 (ITU-T и ISO)
  • DV
  • Ogg-Theora
  • DivX
  • XviD
  • RealMedia

Пашырэнні камп'ютарных відэафайлаў

3gp, flv, avi, mpg, mov, swf, asf, mp4, wmv, mts, mkv…

Гл. таксама