Віктар Андрэевіч Юшчанка

3-i прэзідэнт Украіны

Ві́ктар Андрэ́евіч Ю́шчанка (укр.: Віктор Андрійович Ющенко ; нар. 23 лютага 1954) — 3-i прэзідэнт Украіны (2005—2010). Былы прэм’ер-міністр Украіны (19992001), лідар палітычнага блоку «Наша Украіна», лідар «Аранжавай рэвалюцыі».

Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктор Андрійович Ющенко
Сцяг3-і Прэзідэнт Украіны
23 студзеня 2005 года — 25 лютага 2010 года
Кіраўнік урадаМікалай Янавіч Азараў (в. а., 2005)
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка (2005)
Юрый Іванавіч Еханураў (2005—2006)
Віктар Фёдаравіч Януковіч (2006—2007)
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка (2007—2010)
ПапярэднікЛеанід Данілавіч Кучма
ПераемнікВіктар Фёдаравіч Януковіч
Сцяг7-ы Прэм’ер-міністр Украіны
22 снежня 1999 — 29 мая 2001
(в. а. з 28 красавіка 2001)
ПрэзідэнтЛеанід Данілавіч Кучма
ПапярэднікВалерый Паўлавіч Пуставойценка
ПераемнікАнатоль Кірылавіч Кінах
Сцяг3-і Старшыня Нацыянальнага банка Украіны
26 студзеня 1993 — 22 снежня 1999
ПапярэднікВадзім Пятровіч Гецьман
ПераемнікУладзімір Сямёнавіч Стэльмах
Нараджэнне23 лютага 1954(1954-02-23)[1] (70 гадоў)
Імя пры нараджэнніукр.: Віктор Андрійович Ющенко
БацькаАндрэй Андрэевіч Юшчанка
МаціВарвара Цімафееўна Юшчанка
Жонка1) Святлана Іванаўна Стальмах
2) Кацярына Міхайлаўна Юшчанка
Дзецісыны: Андрэй і Тарас
дочкі: Віталіна, Сафія і Крысціна
ГрамадзянстваСцяг Украіны Украіна
Веравызнаннеправаслаўе
Партыя1) КПСС (1977—1991)
2) НДП (1996—1999)
3) «Наша Украіна» (2005-2013)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступенькандыдат эканамічных навук
Прафесіяэканаміст
Дзейнасцьэканаміст, палітык, банкір
АўтографВыява аўтографа
Званнекапітан
КамандаваўУзброеныя сілы Украіны
Узнагароды
Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны
Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Найвышэйшая ступень ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Ордэн Караля Таміслава на стужцы з Вялікай Зоркай
Ордэн Караля Таміслава на стужцы з Вялікай Зоркай
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Грузінскі ордэн Залатога руна
Грузінскі ордэн Залатога руна
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Крыж Прызнання
Крыж Прызнання
Ордэн Гейдара Аліева
Ордэн Гейдара Аліева
Заслужаны эканаміст Украіны
Заслужаны эканаміст Украіны
Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Віктар Юшчанка нарадзіўся на поўначы Украіны ў Сумскай вобласці ў сям’і вясковых настаўнікаў. Па сканчэнні сярэдняй школы Юшчанка паступіў у Цярнопальскі фінансава-эканамічны інстытут, які скончыў у 1975 годзе па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік. Пасля гэтага працаваў калгасным бухгалтарам. Праз год ён ужо перайшоў на працу ў мясцовае аддзяленне Дзяржбанка СССР, адкуль яго перавялі ў Кіеў у 1985 годзе ў аддзел крэдытавання і фінансавання сельскай гаспадаркі.

У 1989 годзе Юшчанка стаў намеснікам старшыні праўлення «Аграпромбанка» (у 1990 годзе перайменаваны ў банк «Україна»).

У 1993 годзе, пасля атрымання Украінай незалежнасці, ён узначаліў Нацыянальны банк Украіны. Ён кіраваў увядзеннем нацыянальнай валюты, украінскай грыўны, што ўважаецца за немалую эканамічную перамогу. Таксама лічыцца, што менавіта дзякуючы Юшчанку ўкраінская грыўна не абвалілася падчас сусветнага фінансавага крызісу ў 1998 годзе.

У 1999 годзе Леанід Кучма прызначыў Віктара Юшчанку прэм’ер-міністрам Украіны, з ухвалы Міжнароднага валютнага фонду і іншых заходніх устаноў. Урад Юшчанкі атрымаў вотум недаверу ў 2001 годзе, пасля чаго ён заснаваў кааліцыю партый «Наша Украіна».

У 2004 годзе Віктар Юшчанка выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. Прэзідэнцкая гонка была надзвычайна доўгая (тры туры) і поўная скандалаў. 5-6 верасня Віктар Юшчанка праўдападобна быў атручаны нейкімі хімічнымі рэчывамі, верагодна дыяксінамі (атручэнне моцна паўплывала на твар Віктара Юшчанкі). Ва ўпартай і працяглай барацьбе, у выніку трох галасаванняў (Вярхоўны суд Украіны загадаў правесці паўторнае галасаванне другога туру з прычыны фальсіфікацый) Віктар Юшчанка нарэшце перамог свайго супраціўніка — тагачаснага прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Перагаласаванне было прызначана пасля таго, як украінцы распачалі масавыя вулічныя акцыі пратэстаў на майдане Незалежнасці ў Кіеве і іншых гарадах. Гэтыя пратэсты атрымалі назву «Аранжавая рэвалюцыя».

10 студзеня 2005 года Цэнтральная выбарчая камісія Украіны абвясціла Віктара Юшчанку пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з выніковым пратаколам, Юшчанка набраў 51,99% галасоў, а ягоны супраціўнік Віктар Януковіч — 44,2% галасоў. За Юшчанку прагаласавалі ў 17 рэгіёнах Украіны і ў замежнай выбарчай акрузе. Януковіч здабыў большасць галасоў у 10 рэгіёнах краіны.

23 студзеня 2005 года Віктар Юшчанка заняў пасаду прэзідэнта Украіны. Адным з першых ягоных рашэнняў было прызначэнне на пасаду прэм’ер-міністра найбліжэйшай паплечніцы Юліі Цімашэнкі. У верасні 2005 года праз буйны скандал ў яго набліжэнні, адправіў ў адстаўку прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнку, Дзяржаўнага Сакратара Зінчанку і Сакратара Савета Нацыянальнай бяспекі і абароны Пятра Парашэнку. На парламенцкіх выбарах 2006 года яго блок «Наша Украіна» атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца). Гэта стала нечаканым паражэннем. Паводле вынікаў гэтых выбараў, спачатку кааліцыя фракцый, неабходная для фарміравання большасці, была створаная на базе Блоку Юліі Цімашэнкі, «Нашай Украіны» і Сацыялістычнай партыі. Але затым Сацыялістычная партыя ўвайшла ў кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў і камуністамі. Юшчанка вымагаў ад свайго блоку ўвайсці ў гэтую кааліцыю, што частка дэпутатаў і зрабіла.

Дадатковая інфармацыя

Паводле даных сацыялагічных даследаванняў, давер да Віктара Юшчанкі за час яго прэзідэнцтва паменшыўся. Напрыклад, па выніках сацыялагічнага апытання кампаніі «Социс» і Інстытута стратэгічных даследаванняў у 2006 годзе яму давяралі 9,8 % рэспандэнтаў (падтрымалі бы яго кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах — 8,4 %).

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)