Віктар Фёдаравіч Януковіч

Ві́ктар Фёдаравіч Януко́віч (укр.: Віктор Федорович Янукович; нар. 9 ліпеня 1950, Янакіева, Сталінская вобласць, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, чацвёрты прэзідэнт Украіны з лютага 2010 года да адхілення ад улады ў лютым 2014 года[7][8].

Віктар Фёдаравіч Януковіч
укр.: Віктор Федорович Янукович
Сцяг4-ы прэзідэнт Украіны Сцяг
25 лютага 2010 — 22 лютага 2014
Кіраўнік урадаЮлія Уладзіміраўна Цімашэнка (2010)
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (в. а., 2010)
Мікалай Янавіч Азараў (з 2010)
ПапярэднікВіктар Андрэевіч Юшчанка
ПераемнікАляксандр Турчынаў (в. а.)
Сцяг Народны дэпутат Украіны VI склікання
23 лістапада 2007 — 19 лютага 2010
ПрэзідэнтВіктар Андрэевіч Юшчанка
Сцяг10 і 13-ы прэм'ер-міністр Украіны
4 жніўня 2006 — 23 лістапада 2007
(в. а. да 18 снежня 2007)
ПрэзідэнтВіктар Андрэевіч Юшчанка
ПапярэднікЮрый Іванавіч Еханураў
ПераемнікЮлія Уладзіміраўна Цімашэнка
21 лістапада 2002 — 5 студзеня 2005[1]
ПрэзідэнтЛеанід Данілавіч Кучма
ПапярэднікАнатоль Кірылавіч Кінах
ПераемнікМікалай Янавіч Азараў (в. а.)
Сцяг Народны дэпутат Украіны V склікання
25 мая 2006 — 12 верасня 2006
ПрэзідэнтВіктар Андрэевіч Юшчанка
Сцяг3-і старшыня Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі
14 мая 1997 — 21 лістапада 2002
ПрэзідэнтЛеанід Данілавіч Кучма
ПапярэднікСяргей Васільевіч Палякоў
ПераемнікАнатоль Міхайлавіч Блізнюк
Нараджэнне9 ліпеня 1950(1950-07-09)[5][6][…] (73 гады)
Імя пры нараджэнніукр.: Віктор Федорович Янукович
БацькаФёдар Уладзіміравіч Януковіч
МаціВольга Сямёнаўна Лявонава
ЖонкаЛюдміла Аляксандраўна Януковіч[d]
Дзецісыны - Аляксандр і Віктар
ВеравызнаннеПраваслаўе, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата
Партыя1) КПСС (1979/1980[4]—1991)
2) Партыя рэгіёнаў (2000–2010)
Член у
АдукацыяДанецкі політэхнічны інстытут у 2001 годзе — факультэт міжнароднага права Украінскай акадэміі знешняга гандлю.[2]
Навуковая ступеньдоктар эканамічных навук[3]
Прафесіяінжынер-механік
Дзейнасцьінжынер, эканаміст, палітык, юрыст, дыпламат, выкладчык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферапалітыка
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» І ступеніОрдэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Сярэбраны Алімпійскі ордэн
Сярэбраны Алімпійскі ордэн
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Ордэн Гейдара Аліева
Ордэн Гейдара Аліева
Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 1 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 3 ступені
Ганаровы чыгуначнік
Ганаровы чыгуначнік
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені (РПЦ)
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (РПЦ)
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (РПЦ)
Ордэн Прападобнага Нестара летапісца I ступені
Ордэн Прападобнага Нестара летапісца I ступені
Ордэн Святога Месропа Маштоца
Ордэн Святога Месропа Маштоца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 9 ліпеня 1950 года ў рабочым пасёлку Жукаўцы ля горада Янакіева Сталінскай вобласці (цяпер — Данецкая вобласць). Бацька Фёдар Уладзіміравіч (1923—1991), беларус, быў машыністам паравоза, паходзіў з вёскі Янукі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, з якой жыхары сыходзілі на заробкі на шахты[9]. Маці Вольга Сямёнаўна (1925—1952), руская, працавала медсястрой.

Быў двойчы судзімы (15 снежня 1967 і 8 чэрвеня 1970) — прасядзеў у турме за крымінальныя злачынствы, у агульным, тры з паловай гады. У 1978 годзе судзімасці былі знятыя.

Скончыў Данецкі політэхнічны інстытут, Украінскую акадэмію знешняга гандлю.

У 1970—1990-я гады — на інжынерных і кіруючых пасадах у аўтатранспартнай сістэме Данбаса, у т.л. генеральным дырэктарам вытворных аб’яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс». З 1996 года — намеснік кіраўніка, з 1997 па 2002 год з’яўляўся губернатарам Данецкай вобласці, адначасова ў 1999—2001 гадах — старшыня Данецкага абласнога савета.

З 21 лістапада 2002 года па 31 снежня 2004 года з’яўляўся прэм’ер-міністрам Украіны пад кіраўніцтвам прэзідэнта Леаніда Кучмы. У знешняй палітыцы кабінет Януковіча лічыўся блізкім да Расіі, але заяўляў пра падтрымку членства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.

Паводле афіцыйных вынікаў рэферэндуму, у 2004 годзе Януковіч, які быў адным з асноўных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, упершыню быў абраны прэзідэнтам, перамогшы свайго апанента Віктара Юшчанку ў другім туры, але на фоне шырокараспаўсюджаных грамадзянскіх пратэстаў і мітынгаў на плошчы Незалежнасці ў Кіеве (вядомых пад назвай «Аранжавая рэвалюцыя» (укр.: Помаранчева революція) Вярхоўны суд Украіны прызнаў несапраўднымі вынікі другога туру выбараў з-за вялікай колькасці абвінавачванняў у фальсіфікацыях і запалохваннях выбаршчыкаў і прызначыў паўторныя выбары. У выніку паўторных выбараў Юшчанка стаў прэзідэнтам краіны.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Януковіч пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра, аднак застаўся ў апазіцыі і выступіў з крытыкай эканамічнага курсу прэзідэнта і новага прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі. На парламенцкіх выбарах 2006 года перамагла «Партыя рэгіёнаў», кіраўніком якой быў Януковіч, а 4 жніўня 2006 года, пасля зацяжнога палітычнага крызісу ва Украіне, ён у другі раз стаў прэм’ер-міністрам, якім заставаўся да 18 снежня 2007 года.

У 2010 годзе Януковіч перамог Юлію Цімашэнка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, заняўшы пасаду кіраўніка дзяржавы. Януковіча абвінавачвалі ў спробе цэнтралізацыі ўлады і знішчэння галоўнай апазіцыйнай партыі «Блока Юліі Цімашэнка», кіраўніца якога ў 2011 годзе была асуджаная на сем гадоў турэмнага заключэння, а супраць яе саратнікаў па другім урадзе былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, што было расцэнена міжнароднай супольнасцю як палітычны пераслед. Апроч таго ў судовым парадку была скасаваная палітычная рэформа 2004 года, якая аслабляла паўнамоцтвы прэзідэнта, і была адноўлена канстытуцыя 1996 года.

У лістападзе 2013 года пачалася серыя падзей, у выніку якіх Януковіч страціў пасаду прэзідэнта. Ён адхіліў Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС і замест гэтага абраў расійскі крэдыт і больш цесныя сувязі з Расіяй. Гэта прывяло да народных пратэстаў і заняцца плошчы Незалежнасці ў Кіеве (украінская праеўрапейскі настроеная моладзь назвала гэтыя падзеі «Еўрамайдан» (укр.: Євромайдан)). У студзені 2014 года Еўрамайдан ператварыўся ў кровапралітныя сутыкненні на Майдане Незалежнасці і ў іншых раёнах Украіны, калі ўкраінскія грамадзяне сутыкнуліся з атрадамі Беркута і іншымі падраздзяленнямі міліцыі. У лютым 2014 года Украіна апынулася на мяжы грамадзянскай вайны, калі жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і войскамі спецпадраздзяленняў прывялі да вялікай колькасці загінулых і параненых. 21 лютага 2014 года Януковіч заявіў, што пасля працяглых дыскусій ён дасягнуў пагаднення з апазіцыяй. Аднак у той жа дзень ён адправіўся са сталіцы ў Харкаў, пасля чаго праз Крым з’ехаў на поўдзень Расіі.

22 лютага 2014 года ўкраінскі парламент прыняў пастанову, якой канстатаваў, што прэзідэнт неканстытуцыйным чынам самаўхіліўся ад ажыццяўлення канстытуцыйных паўнамоцтваў і не выконвае свае абавязкі. Улічваючы самавольнае знікненне прэзідэнта, Вярхоўная Рада Украіны прызначыла на 25 мая датэрміновыя выбары Прэзідэнта і праз два дні выдала ордар на арышт Януковіча, абвінаваціўшы яго ў «масавых забойствах грамадзянскага насельніцтва». Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, парламент Украіны не адхіляў Прэзідэнта ад пасады, а толькі канстатаваў незаконныя ўцёкі кіраўніка дзяржавы (яго самаўхіленне), у выніку якіх ён дэ-факта перастаў выконваць свае абавязкі.

Пасля ад’езду Януковіч правёў некалькі прэс-канферэнцый, у адной з якіх заявіў, што застаецца легітымным кіраўніком дзяржавы. Аднак, паводле сацыялагічнага апытання ў 2014 годзе, толькі 4,9 % рэспандэнтаў выказалі жаданне вяртання Януковіча на пасаду прэзідэнта Украіны.

3 кастрычніка 2014 года некалькі інфармацыйных агенцтваў паведамілі, што, паводле заявы, зробленай памочнікам міністра ўнутраных спраў Украіны Антонам Герашчанкам, «сакрэтным указам» Уладзіміра Пуціна Януковіч атрымаў расійскае грамадзянства. У той жа дзень прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ён нічога не ведае пра гэта і не бачыў такога ўказа.

Зноскі

  • http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/radan_gs09/ns_golos?g_id=3863 Постанова про усунення і результати голосування по ній на сайті верховної ради України (укр.)
  • Рада усунула Януковича — на сайті Української правди (укр.)
  • Корни политиков: атаман из Хоружевки и Кужель-Долгорукая
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 276. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)