Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2022 Belarus

Вікіпедыя — найбуйнейшая ў свеце анлайн-энцыклапедыя, створаная карыстальнікамі. Аднак заўважана, што ў энцыклапедыі маецца сістэмнае адхіленне — артыкулаў пра мужчын у ёй у некалькі разоў больш, чым пра жанчын, прычым гэтыя суадносіны назіраюцца практычна ва ўсіх моўных версіях Вікіпедыі.

Каб трохі змяніць гэты дысбаланс і прыцягнуць увагу да праблемы, у Вікіпедыі ўжо ў пяты раз праводзіцца праект WikiGap, закліканы напоўніць Вікіпедыю артыкуламі пра выдатных жанчын на самых розных мовах. WikiGap з’яўляецца міжнароднай акцыяй, якая першапачаткова паўстала дзякуючы ініцыятыве шведскага аддзялення Фонду Вікімэдыя ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Швецыі, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і аддзяленнямі Фонду Вікімедыя па ўсім свеце.

Беларуская частка WikiGap 2022

У Беларусі пачынаючы з 2019 года штогод ладзіцца WikiGap, творчае спаборніцтва па напісанні ў Вікіпедыі артыкулаў пра выдатных жанчын самых розных прафесій. Праект WikiGap 2022 Беларусь накіраваны на напісанне артыкулаў пра выдатных жанчын самых розных прафесій у Беларускай Вікіпедыі.

Прыняць удзел у спаборніцтве WikiGap 2022 Беларусь можа кожны, хто ведае беларускую мову і мае доступ да інтэрнэту.

Асноўныя мэты конкурса

  • Зрабіць больш даступнай інфармацыю пра выдатных жанчын Беларусі, Швецыі і свету.
  • Пашырыць кола аўтараў і рэдактараў артыкулаў Вікіпедыі на беларускай мове.

Тэмы конкурсных артыкулаў

Пад беларускімі жанчынамі маюцца на ўвазе жанчыны беларускай нацыянальнасці, з грамадзянствам ці падданствам Рэспублікі Беларусь / БССР / БНР / Вялікага Княства Літоўскага / іншых княстваў беларускіх зямель, а таксама жанчыны з іншых краін, чыя асноўная дзейнасць сканцэнтравана на беларускіх землях у цяперашні час або ў адпаведную гістарычную эпоху.

Пад шведскімі жанчынамі маюцца на ўвазе жанчыны шведскай нацыянальнасці, з грамадзянствам Каралеўства Швецыя, а таксама жанчыны з іншых краін, чыя асноўная дзейнасць сканцэнтравана на шведскіх землях у цяперашні час або ў адпаведную гістарычную эпоху.

Тэрміны правядзення

  • Старт конкурса: 8 сакавіка 2022 года 00:00:01 Мінскі час UTC+03:00.
  • Фініш конкурса: 8 красавіка 2022 года 23:59:59 Мінскі час UTC+03:00.
  • Падвядзенне вынікаў конкурса WikiGap 2022 Беларусь — 12 красавіка 2022 года.

Правілы ўдзелу

  • Узроставых абмежаванняў на ўдзел у конкурсе няма.
  • Кожны удзельнік павінен мець уласны ўліковы запіс у Вікіпедыі і прымаць ўдзел у конкурсе толькі з аднаго ўліковага запісу.
  • Напісанне артыкулаў пра жанчын на беларускай мове згодна з сучаснымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
  • Новыя артыкулы павінны быць напісаны ў перыяд з 8 сакавіка па 8 красавіка 2022 года.
  • У створаным артыкуле павінны быць мінімум 1000 сімвалаў (прыкладна 150 словаў), спасылкі на крыніцы інфармацыі, прастаўленыя катэгорыі і ўнутраныя спасылкі.
  • Артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
  • Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.

Справаздача

  • Каб унёсак быў улічаны, неабходна дадаць у адпаведную секцыю ніжэй спасылкі на створаныя артыкулы.
  • Спасылку на створаны артыкул дадавайце ў выглядзе: # [[Назва артыкула]] — ~~~~

Вынікі

У конкурсе WikiGap 2022 Belarus прынялі ўдзел 8 удзельнікаў, якія стварылі 211 артыкулаў.

Пераможцы
  1. месца — Culamar (створаны 73 артыкулы).
  2. месца — Rymchonak (створана 38 артыкулаў).
  3. месца — Ellis Novak (створаны 33 артыкулы).

Спіс створаных артыкулаў

Створаныя артыкулы

Калі ласка, дадавайце на старонцы размоў кожнага новага артыкула адпаведны шаблон: {{Артыкул праекта WikiGap 2022 Belarus}}

Артыкул «Праект:WikiGap 2022 Belarus» створаны ў рамках спаборніцтва
«WikiGap 2022 Беларусь»

Глабальны конкурс WikiGap Challenge

Паралельна з конкурсам WikiGap 2022 Беларусь будзе праходзіць глабальны конкурс WikiGap Challenge (з 8 сакавіка па 8 красавіка 8 мая 2022 года) па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі на любой мове пра жанчын. Створаныя ў рамках спаборніцтва WikiGap 2022 Беларусь артыкулы могуць быць пададзены і туды таксама. Каб зафіксаваць свой удзел у WikiGap Challenge, прытрымлівайцеся інструкцый на старонцы конкурса.

Спасылкі