Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 Belarus

Вікіпедыя — найбуйнейшая ў свеце анлайн-энцыклапедыя, створаная карыстальнікамі. Аднак заўважана, што ў Вікіпедыі артыкулаў пра мужчын у некалькі разоў больш, чым пра жанчын, прычым гэтыя суадносіны назіраюцца практычна ва ўсіх моўных версіях.

Каб трохі выправіць гэты дысбаланс і прыцягнуць увагу да праблемы, у Вікіпедыі быў арганізаваны праект WikiGap, закліканы напоўніць Вікіпедыю артыкуламі пра выдатных жанчын на самых розных мовах. WikiGap з’яўляецца міжнароднай акцыяй, якая першапачаткова паўстала дзякуючы ініцыятыве шведскага аддзялення Фонду Вікімэдыя ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Швецыі, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і аддзяленнямі Фонду Вікімедыя па ўсім свеце.

WikiGap 2024 Беларусь

У Беларусі пачынаючы з 2019 года штогод ладзіцца WikiGap, творчае спаборніцтва па напісанні ў Вікіпедыі артыкулаў пра выдатных жанчын самых розных прафесій. Праект WikiGap 2024 Беларусь накіраваны на напісанне артыкулаў пра выдатных жанчын самых розных прафесій у Беларускай Вікіпедыі.

Прыняць удзел у анлайн-марафоне WikiGap 2024 Беларусь можа кожны, хто ведае беларускую мову і мае доступ да інтэрнэту.

Традыцыйна вітаецца напісанне як мага большай колькасці артыкулаў пра жанчын, звязаных з Беларуссю.

Асноўныя мэты марафону

  • Зрабіць больш даступнай інфармацыю пра выдатных жанчын Беларусі і свету.
  • Пашырыць кола аўтараў і рэдактараў артыкулаў Вікіпедыі на беларускай мове.

Тэмы артыкулаў

Пад беларускімі жанчынамі маюцца на ўвазе жанчыны беларускай нацыянальнасці, з грамадзянствам ці падданствам Рэспублікі Беларусь / БССР / БНР / Вялікага Княства Літоўскага / іншых княстваў беларускіх зямель, а таксама жанчыны з іншых краін, чыя асноўная дзейнасць сканцэнтравана на беларускіх землях у цяперашні час або ў адпаведную гістарычную эпоху.

Тэрміны правядзення

  • Старт: 8 сакавіка 2024 года 00:00:01 Мінскі час UTC+03:00.
  • Фініш: 8 красавіка 2024 года 23:59:59 Мінскі час UTC+03:00.
  • Падвядзенне вынікаў WikiGap 2024 Беларусь — да 12 красавіка 2024 года.

Правілы ўдзелу

  • Узроставых абмежаванняў на ўдзел у марафоне няма.
  • Кожны удзельнік павінен мець уласны ўліковы запіс у Вікіпедыі і прымаць ўдзел у марафоне толькі з аднаго ўліковага запісу.
  • Напісанне артыкулаў пра жанчын на беларускай мове згодна з сучаснымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
  • Новыя артыкулы павінны быць напісаны ў перыяд з 8 сакавіка па 8 красавіка 2024 года.
  • У створаным артыкуле павінны быць мінімум 1000 сімвалаў (прыкладна 150 словаў), спасылкі на крыніцы інфармацыі, прастаўленыя катэгорыі і ўнутраныя спасылкі.
  • Артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
  • Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.

Падвядзенне вынікаў

  • За кожны створаны артыкул, які задавальняе патрабаванням, удзельнік атрымлівае 1 бал.
  • За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную з Беларуссю, удзельнік атрымлівае дадатковы 1 бал.

Справаздача

  • Каб унёсак быў улічаны, неабходна дадаць у адпаведную секцыю ніжэй спасылкі на створаныя артыкулы.
  • Спасылку на створаны артыкул дадавайце ў выглядзе: # [[Назва артыкула]] — ~~~~

Вынікі

У марафоне WikiGap 2024 Belarus прынялі ўдзел 10 удзельнікаў, якія стварылі 117 артыкулаў (у тым ліку 49 артыкулаў пра жанчын, звязаных з Беларуссю).

Пераможцы
  1. месца — Паўлюк Шапецька (78 балаў — створана 38 артыкулаў).
  2. месца — Rymchonak (31 бал — створана 30 артыкулаў).
  3. месца — Culamar (19 балаў — створана 19 артыкулаў).

Спіс створаных артыкулаў

Створаныя артыкулы

Калі ласка, дадавайце на старонцы размоў кожнага новага артыкула адпаведны шаблон: {{Артыкул праекта WikiGap 2024 Belarus}}