Вікіпедыя:Пяць слупоў
Усе правілы і рэкамендацыі грунтуюцца на Пяці слупах якія і вызначаюць характар Вікіпедыі:
Вікіпедыя — энцыклапедыя, якая ўвабрала элементы агульных энцыклапедый, спецыялізаваных энцыклапедый і альманахаў. Усе артыкулы мусяць трымацца прынцыпу «Не ўласнае даследаванне» і імкнуцца да дакладнасці. Вікіпедыя не месца для асабістых думак, досведу, аргументаў. Вікіпедыя гэта НЕ непераборлівы збор інфармацыі. Гэта НЕ збор дробных і трывіяльных фактаў, НЕ трыбуна, НЕ месца для самарэкламы, НЕ эксперымент у анархіі ці дэмакратыі, НЕ каталог сеціўных старонак. Таксама Вікіпедыя НЕ збор арыгінальных дакументаў, НЕ слоўнік і НЕ газета, дзеля гэтага існуюць суседнія праекты Вікікрыніцы (Wikisource), ВікіСлоўнік (Wiktionary) і ВікіНавіны (Wikinews), адпаведна. | |
Вікіпедыя трымаецца нейтральнага пункту гледжання, што азначае, што мы імкнемся рабіць артыкулы якія не абараняюць нейкага аднаго пункту гледжання. Часам гэта азначае прадстаўленне некалькіх пунктаў гледжання; дакладнага апісання кожнага з іх; тлумачэння кантэксту для кожнага з іх, каб чытач разумеў, чый гэты пункт гледжання; і не-выстаўленне аніводнага з пунктаў гледжання як «праўды» або «найлепшага погляду». Гэта азначае цытаванне, калі гэта толькі магчыма, аўтарытэтных крыніц, якія можна спраўдзіць, і асабліва ў неадназначных тэмах. Калі ўзнікае канфлікт наконт таго, якая з версій найбольш нейтральная, лепей абвясціць час на супакойванне і азначыць артыкул як спрэчны; высвятліць усё, што трэба, на старонцы размовы і трымацца правілаў развязання спрэчак. | |
Вікіпедыя складаецца са свабоднага змесціва, якое можа правіць кожны. Увесь тэкст робіцца даступным на ўмовах Ліцэнзіі адкрытай дакументацыі GNU (GFDL) і можа распаўсюджвацца або быць мэтай спасылак толькі адпаведна з гэтай ліцэнзіяй. Памятайце, што артыкул можа быць праўлены кім заўгодна, і ніхто не мае ўлады над нейкім артыкулам; такім чынам, усё, што вы напішаце, можа адвольна і бязлітасна правіцца і распаўсюджвацца супольнасцю. Не ўносьце ў праект прац, якія парушаюць аўтарскія правы, або прац, якія ліцэнзуюцца спосабам, несумяшчальным з GFDL. | |
У Вікіпедыі належыць трымацца правіл паводзінаў: Шануйце вашых калег з Вікіпедыі, нават калі вы з імі нязгодныя. Будзьце культурнымі. Не пераходзьце на асобы і не абагульняйце празмерна. Заставайцеся спакойнымі, калі атмасфера напальваецца; заўседы шукайце кампраміс; пазбягайце войнаў правак, прытрымліваючыся правіла трох адкатаў; памятайце, што ў гэтай Вікіпедыі ёсць 249 915 артыкулаў, якія можна апрацоўваць і абмяркоўваць. Выяўляйце добрую волю ў тым, каб не парушаць працу дзеля дэманстрацыі думкі, і закладаць добрую волю з боку іншых. Будзьце адкрытымі, гасціннымі і інклюзіўнымі. | |
Вікіпедыя не мае цвёрдых правілаў, апроч пяці агульных прынцыпаў, выкладзеных тут. Смела праўце, пераносьце, апрацоўвайце артыкулы, таму што радасць творчасці ў тым, што дасканаласць не патрабуецца, хоць і з’яўляецца пажаданай. І не хвалюйцеся, што нешта сапсуеце. Захоўваюцца ўсе папярэднія версіі артыкулаў, таму вы не можаце выпадкова «пашкодзіць Вікіпедыю» ці беззваротна сцерці змесціва. Але памятайце — што б вы тут ні напісалі, будзе захоўвацца з магчымасцю публічнага доступу. |
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаФранцішак БагушэвічУладзімір КараткевічХто смяецца апошнім (п’еса)Адмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЯнка КупалаМаксім БагдановічДудка беларускаяПінская шляхта (п’еса)Вялікае Княства ЛітоўскаеВасіль БыкаўВінцэнт Дунін-МарцінкевічКандрат КрапіваВітаўтКалядыУладзімір ДубоўкаВікіпедыя:ФорумМаксім ГарэцкіЗмітрок БядуляЯкуб КоласБеларусьУвасабленнеДзеепрыметнікСпіс народжаных у 1958 годзеЕфрасіння ПолацкаяСяргей Аляксандравіч СыранкоўМаксім ТанкГрунвальдская бітваЧорны замак АльшанскіЯнка БрыльНарвасадатаІван МележКастусь КаліноўскіЗнак бядыСымон БудныВікіпедыя:Адмова ад адказнасціФранцыск СкарынаФайл:Psiphon-logo-512.png