Вікіпедыя:ЧАПЫ

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Тут знаходзіцца спіс частых пытанняў адносна працы ў Вікіпедыі і адказы на іх. Калі вы не знаходзіце адказ на пытанне, якое вас клапоціць, задайце яго на форуме.

1. Вы карыстаецеся няправільным правапісам беларускай мовы

Гэты раздзел Вікіпедыі выкарыстоўвае акадэмічны правапіс беларускай мовы, нормы якога былі распрацаваны у 1933 годзе і рэфармаваныя у 1953 і 2008 гадах (гл. Беларуская граматыка). Артыкулы «тарашкевіцай» змяшчаюцца па адрасе be-tarask.wikipedia.org

2. Няма артыкула пра майго любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)

У беларускім раздзеле Вікіпедыі пакуль што 241 930 артыкулаў. І працуе не так шмат людзей, як, напрыклад, у выдавецтвах «Britannica». Таму і ёсць недахоп артыкулаў. У любым выпадку Вы можаце далучыцца да справы напісання артыкула пра вашага любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)