Вішаградскі мост

Вішаградскі мост, ці мост Мехмеда-пашы, — 11-пралётны каменны мост даўжынёй 180 метраў, перакінуты праз раку Дрыну ў баснійскім горадзе Вішаградзе. Уяўляе сабой значны помнік сярэднявечнага турэцкага інжынернага мастацтва. Прынята лічыць, што мост быў выбудаваны ў 1577 г. па праекце самога Сінана, а замоўцам выступіў выхадзец гэтых краёў, Мехмед-паша Сокалавіч.

Мост Мехмеда-пашы Сокалавіча ў Вішаградзе*
Mehmed Paša Sokolović Bridge in Višegrad**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

КраінаБоснія і Герцагавіна
ТыпКультурны
Крытэрыіii, iv
Спасылка1260
Рэгіён***Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне2007  (31 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Гісторыя

Апроч эстэтычных і інжынерных добрых якасцей, Вішаградскі мост вядомы сваёй бурнай гісторыяй. Падчас Першай сусветнай вайны тры пралёты моста былі разбураны, падчас Другой сусветнай вайны пацярпелі яшчэ пяць пралётаў.

Прызнанне

Спасылкі