Гаагскія канвенцыі і дэкларацыі (1899 і 1907)

На першай і другой мірных канферэнцыях у Гаазе[1] у 1899 і 1907 гадах былі прыняты міжнародныя канвенцыі аб законах і звычаях вайны, уключаныя ў комплекс нормаў міжнароднага гуманітарнага права.

Першая Гаагская канферэнцыя 1899 года

Мірная канферэнцыя была склікана па ініцыятыве імператара Расіі Мікалая II 29 жніўня 1899 года. Канферэнцыя адкрылася 18 (6) мая, у дзень нараджэння імператара, і праходзіла па 29 (17) ліпеня. Удзельнічала 26 дзяржаў (Расійская Імперыя, Асманская імперыя, Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія, Францыя, Іспанія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Бельгія, Швейцарыя, Швецыя, Данія, Балгарыя, Сербія, Чарнагорыя, Грэцыя, Партугалія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Японія, Кітай, Сіям, Персія, ЗША, Мексіка). Старшыня — барон Стааль[2].

Дэлегаты Гаагскай канферэнцыі 1899 года.

Прыняла 3 канвенцыі:

  • Аб мірным вырашэнні міжнародных сутыкненняў;
  • Аб законах і звычаях сухапутнай вайны;
  • Аб прымяненні да марской вайне асноў Жэнеўскай канвенцыі 10 жніўня 1864 года.

А таксама 3 дэкларацыі:

  • Аб забароне на пяцігадовы тэрмін кідання снарадаў і выбуховых рэчываў з паветраных шароў або пры дапамозе іншых падобных новых спосабаў;
  • Аб невыкарыстанні снарадаў, якія маюць адзіным прызначэннем распаўсюджваць задушлівыя або шкоднасныя газы;
  • Аб невыкарыстанні куль, якія лёгка разгортваюцца або сплюшчваюцца ў чалавечым целе[3].

Другая Гаагская канферэнцыя 1907 года

Мірная канферэнцыя праходзіла з 2 (15) чэрвеня па 5 (18) кастрычніка 1907 года. Удзельнічалі прадстаўнікі 44 дзяржаў: Аўстра-Венгрыя, Аргенціна, Бельгія, Балгарыя, Балівія, Бразілія, Вялікабрытанія, Венесуэла, Гаіці, Гватэмала, Германія, Грэцыя, Данія, Дамініканская Рэспубліка, Італія, Іспанія, Кітай, Калумбія, Куба, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Нікарагуа, Нарвегія, Асманская імперыя, Панама, Парагвай, Персія, Перу, Партугалія, Расія, Румынія, Сальвадор, Сербія, Сіям, ЗША, Уругвай, Францыя, Чарнагорыя, Чылі, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор, Японія.

Старшыня канферэнцыі — «Першы упаўнаважаны» расійскай дэлегацыі, расійскі пасол у Парыжы с.т.с. А. І. Нялідаў. На канферэнцыі была падтрымана прапанова расійскага імператара Мікалая II аб заснаванні Лігі нацый, увасобленае ў жыццё пасля Першай сусветнай вайны. Разам з ёю меркавалася стварыць Міжнародную валютную федэральную сістэму, ажыццявіўшы тым самым ідэю міністра фінансаў Расеі С. Ю. Вітэ аб забеспячэнні гандлёвых і фінансавых зносін паміж краінамі свету, заснаваных на наднацыянальнай грашовай адзінцы, прывязанай да залатога стандарту[4]'.

Было прынята 13 канвенцый:

  1. Канвенцыя аб мірным вырашэнні міжнародных сутыкненняў
  2. Канвенцыя аб абмежаванні ва ўжыванні сілы пры спагнанні па дамоўных даўгавых абавязацельствах
  3. Канвенцыя аб адкрыцці ваенных дзеянняў
  4. Канвенцыя аб законах і звычаях сухапутнай вайны
  5. Канвенцыя аб правах і абавязках нейтральных дзяржаў і асоб у выпадку сухапутнай вайны
  6. Канвенцыя аб становішчы варожых гандлёвых судоў пры пачатку ваенных дзеянняў
  7. Канвенцыя аб змене гандлёвых судоў у ваенныя судны
  8. Канвенцыя аб пастаноўцы падводных, аўтаматычна выбухаючых ад сутыкнення мін
  9. Канвенцыя аб бамбардзіраванні марскімі сіламі ў час вайны
  10. Канвенцыя аб прымяненні да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі (пасля заменена Жэнеўскай канвенцыяй 1949 года)
  11. Канвенцыя аб некаторых абмежаваннях у карыстанні правам захопу ў марской вайне
  12. Канвенцыя аб заснаванні Міжнароднай прызавой палаты (не ўступіла ў сілу)
  13. Канвенцыя аб правах і абавязках нейтральных дзяржаў у выпадку марской вайны.

Прынятая дэкларацыя:

  • Аб забароне кідання снарадаў і выбуховых рэчываў з паветраных шароў.

Трэцяя Гаагская канферэнцыя

Трэцяя Гаагская канферэнцыя была запланаваная на 1915 год, але не адбылася ў сувязі з Першай сусветнай вайной[5].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Hudson, Manley O. Present Status of the Hague Conventions of 1899 and 1907 (англ.) // The American Journal of International Law (англ.) : journal. — 1931. — January (vol. 25). — P. 114—117. — doi:10.2307/2189634.
  • Schlichtmann, Klaus. Japan, Germany and the Idea of the two Hague Peace Conferences (англ.) // Journal of Peace Research (англ.) : journal. — 2003. — Vol. 40, no. 4. — P. 377—394. — doi:10.1177/00223433030404002.