Газпрам
ААТ «Газпрам» — расійская газаздабыўная і газаразмеркавальная кампанія, найбуйнейшая кампанія ў Расіі (па даных часопіса «Эксперт»)[5], найбуйнейшая газавая кампанія свету, валодае самай працяглай газатранспартнай сістэмай (больш 160 000 км)[6]. Лічыцца сусветным лідарам галіны[7]. Паводле спісу Forbes 2000 (2010 год), «Газпрам» па выручцы займае 24-е месца сярод сусветных кампаній[8]. Паводле рэйтынгу Fortune Global 500, па выніках 2009 года «Газпрам» стаў самай прыбытковай кампаніяй у свеце, апярэдзіўшы амерыканскую Exxon Mobil, заняўшы пры гэтым 50-е месца па агульным аб’ёме выручкі[9]. Кампанія займае агульнае 22 месца ў Fortune Global 500[10] (2009 год).
Поўнае фірменнае найменне — Адкрытае акцыянернае таварыства «Газпрам»; папярэдняя назва — Расійскае акцыянернае таварыства «Газпрам». Зарэгістраваныя таварныя знакі і знакі абслугоўвання — Газпром (ГАЗПРОМ) і Gazprom (GAZPROM)[11]. Штаб-кватэра — у Маскве.
Даччыныя кампаніі
5 чэрвеня 2018 г. суд у Нідэрландах арыштаваў долі ў галандскіх даччыных кампаніях «Газпрама» па пазове «Нафтагаза Украіны». Арышт накладзены для выканання лютаўскага рашэння Стакгольмскага арбітражу аб спагнанні з расійскай кампаніі больш за 2,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за недапастаўкі «Газпрамам» узгодненых аб’ёмаў газу для транзіту[12].
Акружны суд Амстэрдама заблакаваў 100% акцый кампаніі South Stream Transport BV, якая адказвае за будаўніцтва і ўпраўленне «Турэцкага патока». Гэта зроблена ў сувязі з разглядам справы «Газпрома» праз перадачу названых акцый кампаніі «Трансгаз Краснадар»[13].
Актывы
Няпоўны спіс паводле краін[14]
Беларусь
- «Белгазпрамбанк» (49 %)
- «Белтрансгаз» (100 %)
- «Брэстгазаапарат» (51 %)
- «Газпрам трансгаз Захад» (100 %)
Расія
- Даччыннае прадпрыемства АТ «Газпром центрэнергогаз», якое займаецца комплекснымі работамі па тэхнічным абслугоўванні, капітальным рамонце, рэканструкцыі, пуска-наладцы, тэхпераўзбраенні, інжынерным забеспячэнні і суправаджэнні работ на аб’ектах кампрэсарных станцый, газапрамысловых упраўленняў, газаперапрацоўчых заводаў.[15][16][17]
Гл. таксама
- Паўночна-Еўрапейскі газаправод
- Блакітны паток
- Ямал — Еўропа
- Энергетычная палітыка ЕС
- Расійска-беларускі энергетычны канфлікт, 2006
- Расійска-беларускі энергетычны канфлікт, 2010
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 12 студзеня 2016.
- Артыкулы (на англійскай)
- Schroeder — Putin Pact: Germany and Russia Divide Europe Again
- Alexander’s Gas & Oil Connections — Gazprom Архівавана 20 чэрвеня 2006.
- Guardian.co.uk: Gazprom bond in heavy demand
- Артыкул з Businessweek пра скандалы 1998—2000 года
- Gazprom’s Management Needs to Look at Post-Crisis Market(недаступная спасылка)