Генрых Птушнік

Генрых Птушнік (876 — 2 ліпеня 936) нямецкі кароль (919936) і герцаг Саксоніі (912936). З'яўляецца заснавальнікам дынастыі нямецкіх каралёў і імператараў. Лічыцца першым каралём сярэднявечнай Германіі, якая раней звалася Усходняя Францыя. Паспяхова стварыў і рэарганізаваў нямецкае войска, якое спыніла рабаванні венграў, напады нарманаў на поўначы і славян на ўсходзе.

Генрых I Птушнік
ням.: Heinrich der Vogeler
4-ы герцаг Саксоніі
30 лістапада 912 — 2 ліпеня 936
ПапярэднікАтон I Яснавяльможны
ПераемнікАтон II Вялікі
8-ы кароль Усходне-Франкскага каралеўства
6 мая 919 — 2 ліпеня 936
ПапярэднікКонрад I Франконскі
ПераемнікАтон I Вялікі
Нараджэннекаля 876
Смерць2 ліпеня 936
Месца пахавання
РодСаксонская дынастыя
БацькаАтон I[d]
МаціГедвіга Франконская[d]
Жонкакаля Мацільда Вестфальская[d][1] і Hatheburg of Merseburg[d]
ДзеціЭдвіга Саксонская[d], Атон I Вялікі[2], Gerberga of Saxony[d], Генрых I[d][3], Bruno the Great[d][3] і Thankmar[d]
Веравызнаннехрысціянства
Дзейнасцьсуверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Яго бацька быў герцагам Саксоніі, а яго маці дачкой Карломана Баварскага. Пасля смерці свайго бацькі ў 912, Генрых становіцца герцагам Саксоніі. Ступіўшы на сталец, часта быў у канфлікце з паўднёвымі суседзямі, герцагамі Франконіі.

Нямецкі кароль

Калі ў 918 памёр кароль Конрад I, Генрыху было прапанавана стаць пераемнікам апошняга. Гэта было зусім нечаканым з улікам спрэчак, якія вялі паміж сабою Конрад і Генрых з-за Цюрынгію. Па легендзе, калі пасланне аб прапанове стаць каралём дайшло да Генрыха, той займаўся лоўляй птушак, з-за чаго і атрымаў псеўданім «Птушкар».

У 919 франконскія і саксонскія дваране абралі каралём Генрыха. Генрых адмовіўся быць памазаным Царквой, таму што ён нібы жадаў быць каралём — абраным народам, а не царквою. Але баварскі герцаг Арнульф не прызнаў Генрыха і заставаўся яму антыкаралём да 921, калі Генрых перамог Баварыю і прымусіў паклясціся яе ў вернасці.

Валадарства

Генрых зрабіў некалькі спроб заваяваць Латарынгію, якая з 910 знаходзілася пад кантролем французаў. Рудольф Бургундскі з вялікім войскам імунуўся прадухіліць гэты намер. Але ў 925 немцы здолелі перамагчы і далучыць Латарынгію да складу Германіі. Такім чынам Латарынгія засталася на працягу некалькіх стагоддзяў у нямецкім валоданні і стала пятым герцагствам у нямецкім каралеўстве.

Герцагствы:

Войска

Генрых Птушнік быў паспяховым ваенным лідарам. Германія ўвесь час адчувала знішчальныя напады венграў. У 924 Генрых плаціць ім вялікую даніну, з тым каб забяспечыць мір на дзесяць гадоў, на працягу якіх Генрых вастанавіў абарончую здольнасць гарадоў і стварыў новую элітную армію.

Новаўтворанае войска, у ядры якога стаялі цяжкія рыцары, пайшло спачатку ва ўсходнім кірунку пад Эльбу. Тут асноўным насельніцтвам былі славяне, якія сталі лёгкай здабычай новападрыхтованага войска. З 928 войска захапіла шэраг гарадоў, а ў 929 задушыла паўстанне ў Чэхіі.

У 933 венгры зноў атакавалі, але на гэты раз Генрых здолеў іх перамагчыы.

На поўначы існавалі сталыя праблемы з нарманамі, якія рабавалі гарады паўночнай Германіі. Генрых правёў супраць іх шэраг кампаній, падчас якіх далучыў да Германіі некаторыя тэрыторыі.

Аб'яднаная дзяржава

Калі Генрых I памёр у 936, усе нямецкія герцагствы былі аб'яднаныя ў адно каралеўства. Ён стаў першым нямецкім каралём. Яго сын, Атон I, стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Другі сын стаў герцагам Баварыі, а трэці архібіскупам Кёльна.

Зноскі

  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)