Перайсці да зместу

Германская імперская армія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Германскія войскі)
Германская Імперская Армія
ням.: Deutsches Heer
ням.: Deutsches Heer
Эмблема Германскай Імперскай Арміі
Гады існавання18701919
Краіна Германская імперыя
ПадпарадкаваннеКайзер
Тыпсухапутныя войскі
Колькасць794.000 (на студзень 1914 года)
Дыслакацыя
ДэвізGott mit uns
Колеры
Удзел уІхэтуаньскае паўстанне
Першая сусветная вайна

Герма́нская А́рмія (ням.: Deutsches Heer) — назва ўзброеных сіл (наземных і паветранных) Германскай імперыі. Германская Армія была створана пасля ўтварэння Германскай імперыі на чале з Прусіяй у 1871 годзе і была распушчана пасля паражэння Германскай імперыі у Першай сусветнай вайне ў 1919 годзе.

Гісторыя стварэнняправіць зыходнік

У 1871 годзе чатыры каралеўства, васямнаццаць герцагств і княстваў, тры вольных горада аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву, якая атрымала назву Германская імперыя, таксама вядомая як Другі Рэйх. Кіраўніком Германскай дзяржавы, згодна Канстытуцыі, з’яўляўся кароль Прусіі, які атрымаў тытул Германскага імператара (ням.: Deutscher Kaiser).

У адрозненні ад імператара Расіі, правы кайзеры былі абмежаваныя. У прыватнасці, армія не была адзінай ваеннай арганізацыяй. Яна была хутчэй ваенным саюзам армій саюзных германскіх дзяржаў. Абвяшчаць вайну кайзер меў права толькі са згоды Федэральнага Савета (ням.: Bundesrat), у які ўваходзілі кіраўнікі ўсіх дзяржаў, уваходзячых у федэрацыю.

Працэс аб’яднання армій германскіх дзяржаў таксама не быў аднамаментным, былі заключаны пэўныя пагадненні. Гэты працэс скончыўся толькі Імперскім ваенным законам (ням.: Reichsmilitargesetz) 1874 года.

Кожная з германскіх саюзных дзяржаваў мелі свае ўзброенныя фарміраванні, якія ўваходзілі у склад агульнагерманскай арміі. Зразумела, колькасць ваенных залежала ад памераў і колькасці насельніцтва. Так, калі Прусія мела 18 (з 25-ці) карпусоў, Баварыя — тры карпусы, Саксонія — два, Бадэн і Вюртэмберг па аднаму, то Мекленбург-Стрэліц меў толькі адзін батальён.

Арганізацыйная структураправіць зыходнік

Размеркаванне армейскіх інспекцыяў у 1914 годзе.

У мірны час арганізацыйная структура падпарадкавання ў Германскай арміі была наступная:
— Армейская інспекцыя (ням.: Armee-Inspektion)

— Армейскі корпус (ням.: Armeekorps)
Дывізія (ням.: Division)
Полк (ням.: Regiment)

Падчас Першай сусветнай вайны армейскія інспекцыі былі пераўтвораны ў арміі, і для пераследу пэўных мэтаў праводзілася фармаванне групаў армій (ням.: Heeresgruppe), якія складаліся з некалькіх палявых армій.

ІнспекцыяШтаб-кватэраПадпарадкаваныя армейскія карпусы
I Армейская ІнспекцыяГановер,
з 1900 Берлін,
з 1914 Гданьск
1871: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус
з 1906: I Армейскі корпус, ІІ Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус
з 1914: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус
II Армейская ІнспекцыяДрэзна,
з 1906 Майнінген,
з 1914 Берлін
1871: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус
з 1906: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус
з 1914: Гвардзейскі Корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус
III Армейская ІнспекцыяДармштат,
з 1906 Гановер
1871: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус
з 1906: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус
з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус
IV Армейская ІнспекцыяБерлін,
з 1906 Мюнхен
1871: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
з 1906: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
з 1914: III Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, III Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
V Армейская ІнспекцыяКарлсруэ1871: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус
з 1906: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус, XVI Армейскі корпус
з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, XV Армейскі корпус
з 1914
VI Армейская Інспекцыя
ШтутгартIV Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус
з 1914
VII Армейская Інспекцыя
СаарбрукенXVI Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус, XXI Армейскі корпус
з 1914
VIII Армейская Інспекцыя
БерлінXI Армейскі корпус, XX Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус

Уся Германія была падзелена на карпусныя раёны (ням.: Armeekorpsbezirke), якія мелі нумары, аднолькавыя с нумарамі карпусоў, якія месціліся ў іх. Межы раёнаў супадалі з межамі часткаў Германскай імперыі. Пры гэтым Прусія была падзелена на 18 карпусных раёнаў, Баварыя на тры, Саксонія на два і Бадэн с Вюртэмбергам былі адным раёнам. Невялікія дзяржавы былі ўключаны ў адпаведныя карпусныя раёны Прусіі. Кожны карпусны раён змяшчаў упраўленне адпаведным корпусам і тагачасныя ваенкаматы (ням.: Bezirk-Kommаndos), якія займаліся папаўненнем сваіх карпусоў. Акрамя таго карпусныя раёны дзяліліся на т.зв.ландверныя раёны (ням.: Landwehr-Bezirk), колькасць якіх вызначалася мясцовым адміністрацыйным падзелам. Кіраўніком ландвернага раёна з’яўляўся кіраўнік гэтай адміністрацыйнай адзінкі (вёскі, пасёлка, горада ці гарадской акругі). У ваенным сэнсе ён быў абавязан сачыць за ўлікам асоб, якія лічыліся за Ландверам.

Армейскія карпусыправіць зыходнік

Размеркаванне армейскіх карпусоў у 1914 годзе.

Кожны корпус складаўся з упраўлення, дзвюх дывізіяў і асобных часцей карпусного падпарадкавання:

  • егерскі батальён,
  • дывізіён або полк пешай артылерыі,
  • тэлеграфны батальён
  • сапёрны батальён,
  • транспартны батальён,
  • авіяцыйны або паветраплавальны атрад,
  • некалькі калон падвозу боепрыпасаў.

У галоўнае камандаванне корпуса (ням.: General-Kommandos des Korps) уваходзілі камандзір корпуса, які ў нямецкай тэрміналогіі называўся «камандуючы генерал» (ням.: kommandierenden General) і галоўны штаб корпуса (ням.: General-Stabs des Korps), які ў сваю чаргу уключаў у сябе шэфа галоўнага штаба (ням.: Chef des Stabes), двух афіцэраў Генеральнага штаба (ням.: Generalstabsoffiziere), некалькіх ад’ютантаў, некалькіх афіцэраў для даручэнняў і дапаможнага персаналу (пісары, чарцёжнікі і г. д.).

Камандзір корпуса быў практычна незалежным у сваёй дзейнасці, наўпрост падпарадкаваўся кайзеру ці баварскаму каралю, быў адказны за навучанне войскаў, фінансавы і адміністрацыйныя аспекты функцыявання корпуса.

Корпус меў 41 тысячу салдат і афіцэраў, 14 тыс.коней.

Дывізііправіць зыходнік

Размеркаванне германскіх дывізій па стану на 1914 год

Дывізія была асноўный аператыўна-тактычнай адзінкай, таму складалася адначасова з войск усіх трох асноўных родаў — пяхота, кавалерыя і артылерыя. Тыповая дывізія ў 1914 годзе складалася з:

  • дзвюх пяхотных брыгад (у кожнай па два палкі)
  • адной кавалерыйскай брыгады (два кавалерыйскія палкі)
  • адной артылерыйскай брігады (два палкі палявой артылерыі)

Дывізіяй кіраваў камандзір дывізіі (ням.: Divisions-Kommandeur), які меў свой кіраўнічы орган, які не насіў, аднак, назвы «штаб». У ўпраўленне дывізіі, акрамя камандзіра дывізіі ўваходзіў афіцэр Генеральнага штаба, ад’ютант і дапаможны персанал (пісары, чарцёжнікі і г. д.). Акрамя таго, да ўпраўлення дывізіі прылічаліся інтэндантура (служба тылу), галоўны дывізійны лекар, некалькі чыноўнікаў ваеннай юстыцыі, два святара (каталіцкі і лютэранскі).

У дывізіі было каля 15 тысяч салдат і афіцэраў.

Брыгадыправіць зыходнік

Размеркаванне германскіх брыгад па стану на 1914 год

У мэтах спрашчэння кіравання дывізіяй і звядзення ўсіх часцей аднаго роду войскаў пад адзінае камандаванне, дывізіі дзяліліся на дзве-тры пяхотныя брыгады, кавалерыйскую брыгаду і артылерыйскую брыгаду. Кожная брыгада ўключала ў сябе два-тры палкі адпаведнага роду войскаў.

Камандзір брыгады свайго штаба, як аператыўнага органа, не меў. Пры ім меўся толькі ад’ютант і некалькі пісараў.

Палкіправіць зыходнік

Асноўнай і пастаянна існуючай адміністрацыйнай і баявой адзінкай у германскай арміі быў полк. Буйнейшыя фарміраванні (дывізіі, карпусы) ва ўсіх выпадках з’яўляліся камбінацыяй пэўнай колькасці палкоў трох асноўных родаў войскаў (пяхота, кавалерыя і артылерыя) з даданнем палкоў, батальёнаў і іншых частак баявога і тылавога забеспячэння.

Да 1914 года налічвалася 217 пяхотных палкоў.

Полк складаўся з 3 батальёнаў па 4 роты ў батальёне. У палку налічвалася 5 штаб-афіцэраў, 12 обер-афіцэраў камандзіраў рот, 52 обер-афіцэра памочнікаў камандзіраў рот, па 12 фельдфебелей, віцэфельдфебелей і фенрыхаў (кандыдаты ў афіцэры), 61 сяржант, 115 унтэрафіцэраў, 12 санітарных унтэр-афіцэраў або гефрайтараў, 45 музыкаў, 24 звыштэрміновікаў, 144 гефрайтара і 1524 салдата. Агульным лікам 69 афіцэраў, 1977 ніжніх чыноў, 6 ваенных лекараў і 6 ваенных чыноўнікаў.

Палком камандаваў афіцэр у чыне оберста або оберстлойтнанта. Ён меў невялікі кіраўнічы апарат, які складаўся з ад’ютанта, некалькіх афіцэраў штаба (маёраў) і дапаможнага персаналу (пісары, чарцёжнікі і г. д.).

Медыцынскім забеспячэннем займаўся даволі значны медперсанал на чале з оберштабсартцам (медыцынскае званне, роўнае маёру). Пытаннямі рэчавага, харчовай і іншых відаў матэрыяльнага забеспячэння займаліся палкавыя ваенныя чыноўнікі.

Воінскія званніправіць зыходнік

Першая сусветная вайнаправіць зыходнік

Мабілізацыя ў Берліне, 1914 год.

Літаратураправіць зыходнік

  • von Hein. Маленькі даведнік аб Германскай Арміі = Das kleine Buch vom Deutsche Heere. — Kiel und Leipzig: Verlag von Lipsins & Tischer, 1901. — 345 с.
  • Robert Marrion, Donald Fosten. Германская Армія 1914-18 = The German Army 1914–18. — Oxford: Osprey Publishing Ltd, 1978. — 65 с. — ISBN 9780850452839.

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі