Грузіны

Грузіны, таксама картвелы (груз. ქართველები Картвелебі) — народ картвельскай групы, што жыве ў цэнтральнай і заходняй частках Закаўказзя і складаецца з наступных этнаграфічных груп:

  • Картлійцы
  • Кахетынцы
  • Інгілойцы
  • Пшавы
  • Хэвсуры
  • Тушынцы
  • Махеўцы
  • Мегрэлы
  • Сваны
  • Лазы
  • Лечхумцы
  • Рачвельцы
  • Імерэтыны
  • Гурыйцы
  • Аджарцы.
Грузіны
ქართველები
Картвелы
Агульная колькасць5-7 мільёна
Рэгіёны пражывання Грузія: 3 661 173
 Расія: 157 803
 Украіна: 34 199
 Азербайджан: 14 877
Мовагрузінская
РэлігіяГрузінская праваслаўная царква
Блізкія этнічныя групы

Ужываюць грузінскую мову.Колькасць грузінаў у свеце больш за 6,8 млн, з якіх толькі каля 4 млн пражывае на тэрыторыі Грузіі (83 % насельніцтва краіны). Па неафіцыйных дадзеных у Расіі пражывае і працуе каля 1 млн грузінаў. Па афіцыйных — 198 тысяч (2002 г.).

У Турцыі — каля 1,5 млн грузінаў, у краінах Заходняй Еўропы і ЗША — больш за 200 тысяч, у Іране — 50 тысяч, на Украіне — больш за 34 тысячы.

Выдатныя асобы