Грыбы нематадоідныя

Грыбы нематадоідныя, Нематафагныя грыбы — група драпежных грыбоў, якія палююць на нематод. Налічвае каля 160 відаў. Некаторыя развіваюцца ў целе нематод, некаторыя ловяць іх з дапамогай клейкага рэчыва, іншыя развілі ўменне паляваць на іх з дапамогай ласопадобных вырастаў гіфаў. Такія ласо могуць сціскацца, калі ў іх трапляе ахвяра.

Мёртвая нематода, забітая грыбам Harposporium anguillulae
Ласопадобныя гіфы, верагодна, Arthrobotrys oligospora

Драпежныя віды грыбоў

  • Arthrobotrys oligospora
  • Arthrobotrys superba
  • Arthrobotrys dactyloides
  • Dactylaria candida
  • Monacrosporium cionopagum

Зноскі

Літаратура

  • Philip Jacobs Arthrobotrys oligospora // Nematophagous Fungi: Guide by Philip Jacobs, BRIC-Version, 2002 — URL