Гісторыя Швейцарыі

Швейцарыя да ўтварэння саюза (да 1291)

Дагістарычны перыяд

Рымская Швейцарыя

У часы Рымскай імперыі захад Швейцарыі быў населены гельветамі (кельцкая моўная група), ўсход — ретыйцамі, верагодна, роднаснымі этрускам.У 52 годзе гельветы далучыліся да паўстання галаў супраць Рыма, але былі падаўлены. З тых часоў пачалася раманізацыя Швейцарыі, рухаючыся наперад павольна і паступова, але цвёрда і няўхільна на працягу некалькіх стагоддзяў.

З 264 па 470 гады ўся тэрыторыя Швейцарыі трапіла пад уладу бургундаў і алеманаў.

Сярэднявечная Швейцарыя

Пры Карле Вялікім Швейцарыя была падзелена на дзесяць графстваў (Gaue). У 843 годзе Вердэнскі дагавор прывёў да падзелу Швейцарыі на часткі: заходняя, разам з Бургундыяй, і паўднёвая, разам з Італіяй, дасталіся імператару Лотару I, усходняя, разам з усёй Алеманіяй — каралю Людовіку Нямецкаму.

У 1032 вярхоўная ўлада над Бургундыяй перайшла да імператара Конрада II; з тых часоў на працягу трох стагоддзяў, да ўмацавання Швейцарскага саюза, лёс ўсёй Швейцарыі залежаў ад германскіх імператараў.

Швейцарскі саюз (1291—1798)

дагавор «Вечны саюз» (Bundesbrief), 1291

Швейцарскі саюз пачынаўся як ваенны дагавор, заключаны 1 жніўня 1291 г., які аб’яднаў Уры, Швіц і Унтэрвальдэн для абароны ад аўстрыйцаў, бургундцаў і іншых неспакойных суседзяў. У 1513 годзе ў яго ўвайшлі ўжо 13 кантонаў (цяпер — 26). Акт дагавора, складзены на латыні, захаваўся ў архіве горада Швіц.З гэтага года пачынаецца афіцыйная гісторыя швейцарскай дзяржавы.

Тое, што канфедэрацыя была моцнай, паказаў 1315 год, калі горцы лясных акругаў Уры, Швіц і Унтэрвальдэн сутыкнуліся з пераўзыходзячымі войскамі Габсбургаў і іх саюзнікаў. Яны перамаглі ў бітве пры Моргартэне, якая лічыцца адной з самых важных у гісторыі Швейцарыі. Гэтая перамога заахвоціла іншыя абшчыны далучыцца да канфедэрацыі. У 1332—1353 гадах гарады Люцэрн, Цюрых і Берн, сельскія абшчыны Гларус і Цуґ заключылі асобныя дамовы з трыма акругамі якія аб’ядналіся утварыўшы шэраг канфедэрацый. Хоць гэтыя дамовы не мелі агульнай асновы, яны забяспечылі самае галоўнае — незалежнасць кожнага з удзельнікаў. Пацярпеўшы паразу ў бітвах пры Земпасі ў 1386 годзе і пры Нэфельсе ў 1388 годзе, Габсбургі былі вымушаныя, нарэшце, прызнаць незалежнасць акругаў, якія аб’ядналіся ў канфедэрацыю.

У 1513—1798 гадах Швейцарыя стала канфедэрацыяй 13 акругаў. Акрамя іх, у канфедэрацыю ўваходзілі землі, якія ўступілі ў саюз з адным ці некалькімі акругамі. Пастаяннага цэнтральнага органа не было: перыядычна склікаліся агульнасаюзныя соймы, дзе права голасу мелі толькі паўнапраўныя акругі. Агульнасаюзнай адміністрацыі, арміі і фінансаў таксама не было, і такое становішча захоўвалася аж да Французскай рэвалюцыі.

Новы час

XX стагоддзе

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ліга нацый спыніла сваё існаванне. Швейцарыя прыняла рашэнне не ўступаць у новаствораную Арганізацыю аб’яднаных нацый (ААН) і атрымала статус назіральніка, што дазволіла размясціць у Жэневе еўрапейскую штаб-кватэру і некалькі спецыялізаваных арганізацый ААН, уключаючы Міжнародную арганізацыю працы і Сусветную арганізацыю аховы здароўя. Швейцарыя палічыла, што адмова ад ўступлення ў ААН — лепшы спосаб захаваць сваё незалежнае становішча нейтральнай краіны пры пастаянна змяняючыхся суадносінах сіл на сусветнай арэне.