Генадзь Пятровіч Баданаў

савецкі архітэктар.
(Пасля перасылкі з Г. Баданаў)

Генадзь Пятровіч Баданаў (16 (29) лістапада 1911, с. Тубанаеўка, Спаскі раён  (руск.), Горкаўская вобласць — 5 лютага 1977) — савецкі архітэктар[1].

Генадзь Пятровіч Баданаў
Дата нараджэння16 (29) лістапада 1911
Месца нараджэння
Дата смерці5 лютага 1977(1977-02-05) (65 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
УзнагародыДзяржаўная прэмія СССР — 1968

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1940 годзе. У 19461950 гг. працаваў у інстытуце Белдзяржпраект[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.

Праца ў БССР

Дом па праспекце Незалежнасці, 19 з кнігарняй

Адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым[2]), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста цераз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску[1].

Праца ў іншых краінах

У Маскве ўзведзены 10-павярховы жылы дом па вуліцы Аўтазаводскай (1950—1954); распрацаваны: праект дэталёвай планіроўкі забудовы эксперыментальнага жылога раёна Трапарова  (руск.) (1957—1960), серыя тыпавых праектаў 9—12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў (1971)[2]. Аўтар праектаў жылых дамоў з сілікатабятонных блокаў для калгаснага будаўніцтва ў Калінінскай вобласці (1957—1960), праекта дэталёвай планіроўкі забудовы цэнтральнай часткі Улан-Батара (МНР, 1957—1961)[2].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі